четверг, 22 января 2015 г.

Сабасьцей Бостан. Зільберман. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Шлёма [Шлиом] Аўсеевіч [Овсеевич] Зільберман - нарадзіўся ў 1882 г. ў Вільямпольскай слабадзе Ковенскага вуезду Расейскай імпэрыі.
    Адзін з арганізатараў страйкаў і супраціву працоўных паліцыянтам у Вільямпольскай слабадзе і іншых месцах Ковенскага павету.
    Быў арыштаваны і пастановай міністра ўнутраных спраў ад 28 студзеня 1901 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады. Адпраўлены з Коўна 29 сакавіка 1902 года праз Маскву. Генэрал-губэрнатарам прызначаны ў Іркуцкую губэрню, прадпісаньнем іркуцкага губэрнатара 27 траўня 1902 года паселены ў с. Макараўскім Кірэнскай акругі.
    Па сваім прашэньні, Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам 19 жніўня пераназначаны ў акруговае м. Алёкмінск Якуцкай вобласьці, куды і прыбыў з Кірэнску 30 студзеня 1903 г. Жыў на казённы кошт.
    Міністрам унутраных спраў па ўжываньні маніхфэста 1904 г. вызвалены 23 кастрычніка 1904 г. ад ссылкі з дазволам вярнуцца ў Эўрапейскую Расею. Атрымаўшы ад алёкмінскага акруговага спраўніка прахадное пасьведчаньне ў той жа дзень выехаў з Алёкмінска на жыхарства ў м. Коўна.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 123, 126-127, 130, 174-175, 194, 315, 470.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 123, 126-127, 130, 174-175, 194, 315, 470.
    Сабасьцей  Бостан,
    Койданава.