четверг, 25 декабря 2014 г.

Насрула Дойч. Дрэздэнец Кісялёў. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Ігар Мікалаевіч Кісялёў нар. 10 студзеня 1968 г. ў м. Дрэздэн у Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, ў сям’і савецкага вайскоўца.
    У 1985 г. скончыў сярэднюю школу № 2 у г. Дзяржынску Мінскай вобласьці БССР, пасьля чаго быў накіраваны па лініі райваенкамата на курсы аўтакранаўшчыкоў, якія скончыў у 1986 г.
    Пасьля недоўгачасовага пэрыяду працы будаўніком у ПМК-190 г. Дзяржынску, у лістападзе 1986 г. Дзяржынскім райваенкаматам паклікаецца на вайсковую службу ў Савецкае Войска.
    Улічваючы пададзены ім рапарт аб накіраваньні яго ў склад абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане, ён накіроўваецца ў навучальнае падразьдзяленьне па падрыхтоўцы малодшых камандзіраў у Кешынскі мотастралковы полк, які дыслакуецца ў г. Ашхабад Туркмэнскай ССР, а ў траўні 1987 г. самалётам перакідаецца на тэрыторыю Аўганістана і залічаецца на пасаду кулямётчыка ў падразьдзяленьне выведкі 101 мотастралковага палка, які дыслакуецца на перавале Рабаці-Мірза ў правінцыі Герат.
    Пасьля дэмабілізацыі з войска, у студзені 1989 г. вярнуўся ў г. Дзяржынск, працаваў аўтакранаўшчыком у ПМК-190, выяжджаў на заробкі ў Якутыю (шабашка).
    Потым зрабіўся індывідуальным прадпрымальнікам, выкарыстоўваючы аўтакран для выкананьня будаўнічых прац.
    Жанаты, мае дваіх дзяцей. Пражывае ва ўласнай хаце ў горадзе Дзяржынску.
    Узнагароджаны: Ганаровай граматай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР “Воіну-інтэрнацыяналісту”, шасьцю мэдалямі, у тым ліку медалем “За баявыя заслугі”.
    Літаратура:
    Высоцкий Н. И.  Под небом Афгана, посвящается воинам- интернационалистам, уроженцам и жителям Дзержинского района Минской области. Дзержинск. 2013. С. 50./
    Насрула Дойч,
    Койданава.