вторник, 9 декабря 2014 г.

Раман Баталіст. Марыніст Дзьмітрыеў. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Адам Мартынавіч Дзьмітрыеў [Дмитриев] нар. у 1902 г. у в. Ніканавічы Быхаўскага вуезду Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    У 1912 г. Дзьмітрыевы пераехала на жыхарства ў Сыбір. Пасьля ўстанаўленьня Савецкай улады Адам працаваў у валасным выканкаме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкаме, у губкаме партыі, упаўнаважаным па збору харчовага падатку.
    У канцы 1922 г. чырванафлётца, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флёце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў “хэўраў” генэрала Пепяляева, якія ўцякалі з Якутыі.
    Ад 1925 г. на Дзьмітрыеў на Балтыйскім флёце: памочнік камісара крэйсэра “Прафінтэрн”, сакратар партыйнага камітэта брыгады эсьмінцаў і інструктар палітупраўленьня марскіх сілаў Балтыйскага мора.
    У 1926 г. ў часопісе “Красный Флот” было надрукавана першае апавяданьне пісьменьніка “За хищниками” - пра барацьбу Далёкаўсходняй флятыліі супраць японскіх інтэрвэнтаў. У пачатку 1930-х гадоў Дзьмітрыеў быў сярод стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня Чырвонай Арміі і Флёту ЛАЧАФ.
    Памёр Адам Дзьмітрыеў пасьля цяжкай хваробы ў студзені 1936 г. у Ленінградзе.


    Творы:
    Есть - вести корабль. Роман. Ленинград. 1931. 152 с.
    Есть - вести корабль. Роман. 2-е изд. Ленинград - Москва. 1932. 148 с.
    Есть - вести корабль. Роман. 3-е изд. Ленинград. 1934. 177 с.
    “Адмирал Макаров”. Роман. Кн. 1. Ленинград. 1934. 303 с.
    “Адмирал Макаров” Роман. Кн. 1. Ленинград. 1935. 508 с.
    “Адмирал Макаров”. Роман. Кн. 1. 3-е изд. Ленинград. 1935. 244 с.
    Есть - вести корабль. Повесть. «Адмирал Макаров». Роман. Ленинград. 1934. 403 с.
    Літаратура:
    Адам Мартынавіч Дзмітрыеў. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. Мінск. 1990. С. 150.
    Белакузаў. В.  Адам Дзмітрыеў – пісьменнік з Ніканавіч. // Маяк Прыдняпроўя. 22 студзеня 1987. С. 2.
    Дмитриев Адам Мартынович. // Краткая литературная энциклопедия в 9 томах. Т. 2. Москва. 1964. С. 705.
    Леўчанка М.  Ёсць весці карабель! // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 13 мая 2011. С. 14.
    Спрынчан А.  Дзмітрыеў Адам Мартынавіч. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 158-159.
     Раман Баталіст,
    Койданава.