понедельник, 8 декабря 2014 г.

Рэвека Абкам. Абкамавец Файвэль. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Файвэль [Файвель; Павел] Мордухавіч [Мордухович; Мордукович; Матвеевич] Пеўзьняк [Певзняк] - нарадзіўся ў сакавіку 1898 г. ў: “Магілёўскай воласьці Мсьціслаўскага вуезда Смаленскай вобласьці. /Ефремов С.  Верный сын партии. // Социалистическая Якутия. 30 марта 1968. С. 4/;м. Мсьціслаў Смаленскай губэрні”. /Иванова Т. С.  Из истории политических репрессий в Якутии (конец 20-х – 30-е гг.). Новосибирск. 1998. С. 202./; “м. Мсьціслаў Смаленскай вобласьці”. /Певзняк Павел Матвеевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 371-372./; “Магілёўскай губэрні Мсьціслаўскага вуезда”. /Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 166./ у габрэйскай сям’і гандляра [у сям’і мешчаніна прыказчыка]. - дарэчы гэтак ён і паведамляў у сваіх анкетах, якія захоўваюцца ў былым Якуцкім партархіве. Але ёсьць і іншае сьведчаньне:
    Партархив Смоленского обкома. № 157. 8 февраля 1978.
    На ваше письмо сообщаем, что Певзняк Павел Матвеевич в анкете за 1919-1922 годы указывал, что родился в 1898 году (месяц не указан) в местечке Дудино, Мстиславского уезда, Могилевской губернии.
    Зав. парт. архивом обкома КПСС.  М. Филиппенкова./ / Партархив Якутского обкома КПСС ф. 3. оп. 177. д. 3814. Л. 36./ Цяпер у Манастыршчынскім р-не Смаленскай вобл. РФ.
    Да 1917 года ён вучыўся ў мужчынскай гімназіі павятовага горада Вязьма Смаленскай губэрні, адначасова даючы прыватныя ўрокі. У дні лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. вёў агітацыйную працу сярод рабочых і салдат. У ліпені 1917 г. уступіў у РСДРП [Чалец ВКП(б) з 1917 года]. Быў рэдактарам газэты “Таварыш”, воргане РСДРП(б) у Вязьме. У 1918 году выбіраецца сакратаром выканкама Вяземскага павятовага Савета працоўных і сялянскіх дэпутатаў, у 1919 году - сакратар Вяземскага павятовага камітэта партыі. У 1921 г. прызначаецца загадчыкам аргінструктарскім аддзелам Смаленскага губкама партыі
    У лютым 1922 года Файвэль Пеўзьняк быў камандзіраваны ЦК ВКП(б) на партыйную працу ў Харкаўскую губерню. У 1922-1925 гг. інструктар і адначасова загадчык намесніка аргаддзелам Харкаўскага губкаму РКП(б). У 1925-1927 гг. загадчык агітацыйна-прапагандысцкім, затым да лютага 1929 г. загадчык палітыка-прасветным аддзеламі Харкаўскага акруговага [Першамайскага РКП(б)] аддзела народнай адукацыі, а таксама загадчык аргаддзелам райспажыўсаюзу ў г. Харкаве. З лютага 1929 г. да жніўня 1930 г. сакратар Лазоўскага райкаму РКП(б) Харкаўскай вобласьці.
    Па рэкамэндацыі сакратара КП Украіны П. П. Постышава ў верасьні 1930 года рашэньнем ЦК ВКП(б) накіраваны ў Якуцкі абкам ВКП(б), дзе ў кастрычніку быў прызначаны на пасаду І-га сакратара Якуцкага абкама ВКП(б).

    У 1936 г. у замаху на Пеўзьняка быў абвінавачаны першы якуцкі самадзейны кампазытар Адам Скрабін ды адпраўлены на 3 гады ў бухту Нагаева ў “Паўночусходляг”.

    На гэтай пасадзе Пеўзьняк перавыбіраўся IX, X і XI партыйнымі канфэрэнцыямі. Неаднаразова абіраўся чальцом ЦВК СССР і ЯАССР, дэпутат Вярхоўнай Савету СССР і ЯАССР першага скліканьня. Дэлегат X і XVII зьездаў ВКП(б). У пас. Куранах Алданскага р-на ЯАССР існавала вуліца Пеўзняка.
    5 лютага 1939 года быў арыштаваны па справе “антысавецкай права трацкісцкай буржуазна-нацыяналістычнай арганізацыі” і абвінавачаны па артыкулам 58-1“а”, 58-2, 58-7, 58-9, 58-11 КК РСФСР. У ліку 25 чалавек 28 траўня 1940 года рашэньнем Вярхоўнага Суду ЯАССР асуджаны да вышэйшай меры пакараньня - расстрэлу, які быў пастановай Асобай нарады НКУС СССР ад 17 траўня 1941 года заменены на 8 гадоў Папраўча-працоўных лягераў.


    Пакараньне адбываў у Паўночна-Ўсходнім папраўча-працоўным лягеры Дальбуду.
    28 лістапада 1942 года на будаўніцтве аўтадарогі Хандыга-Магадан Файвэль Мордухавіч Пеўзьняк быў задаўлены грузавой аўтамашынай. Рэабілітаваны 12 сьнежня 1955 года. Справа – 2320.
    Партыйная рэабілітацыя Пеўзняка адбылася рашэньнем Камітэта парткантролю ЦК КПСС ад 7 лютага 1956 г. (пратакол № 834, п. Гс.), дзе гаворыцца: “Адмяніць рашэньне пленума Якуцкага абкама і гаркама УКП(б) ад 1 лютага 1939 г. аб выключэньні т. Пеўзьняка з партыі. Нам. старшыні Камітэту парткантролю пры ЦК КПСС п/п Камароў”.







    Творы:
    B. M. Piepsinjeek.  BSQ(в)B Obkuomun uonna Uobalastaaƣь Qonturuolluur Kemiissije qolвohuktaaq 5-is вilieniimiger belemnenieƣin /Разгорнем падрыхтоўку да 5-га пленума абкама і абласной кантрольнай камісіі ВКП(б)/ Çokuuskaj /Якуцк/ 1933.
    Певзняк П. М.  По боевому обеспечить перестройку работы всех организаций. Якутск. 1934.
    Piepsinjeek B. M.  Barь terilteler ylelerin ularьtan tutuunu bojobuojduk qaaccьjьaƣьŋ. /Па баявому забясьпечыць перабудову працы ўсіх арганізацый/ Çokuuskaj /Якуцк/ 1934.
    Qolquostaaq-udaarьnjnjьktar 1-gь Ɵrөspyyвylykeeniskej sylуөtteriger BSQ(в)B Оbkuomun sekereteere taв. Piepsinjeek oŋorвut dakьlaata /Даклад сакратара абкама УКП(б) тав. Пеўзьняк на І рэспубліканскім зьлёце калгасьнікаў-ударнікаў і зьвяртаньне І усяякуцкага зьлёту калгасьнікаў-ударнікаў да ўсіх калгасьнікаў Якуцкай рэспублікі/ Çokuuskaj. /Якуцк/ 1934.
    B. M. Piepsinjeek.  Qolquоstaaq-udaarьnjnjьktar saaskь sylyөtterin uuraaƣьn oloqqo killerii tymyktere (1934 s. setinjnji ьj 24 kynyger qolquostaaq-udaarьnjnjьktar sylyөtteriger oŋorвut dakьlaata). /Вынікі рэалізацыі рашэньняў вясеньняга зьезда калгасьнікаў-ударнікаў (даклад на зьлёце калгасьнікаў-ударнікаў 24 лістапада 1934 г.)/ Çokuuskaj. /Якуцк/ 1935.
    Літаратура:
    Ефремов С.  Верный сын партии. // Социалистическая Якутия. 30 марта 1968. С. 4.
    Мильчакова Н. «Писать все-таки надо!..» // Реабилитирован посмертно. Вып. 1-2. 2-е изд. Москва. 1989. С. 431-432.
    Иванова Т. С.  Из истории политических репрессий в Якутии (конец 20-х – 30-е гг.). Новосибирск. 1998. С. 202.
    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. II. После революции. Якутск. 1999. С. 21.
    Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 371-372.
    Первые секретари Якутского рескома (обкома) партии. // Краткий справочник по фондам филиала национального архива Республики Саха (Якутия). Якутск. 2001. С. 114.
    Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 166.
    Алексеев В. Л.  Павел Матвеевич Певзняк. // Алексеев В. Л.  След в истории. Якутск. 2007. С. 16-17.
    Петров П.  Адам Скрябин – первый якутский самодеятельный композитор. Якутск. 2011. С. 95, 97.
    Рэвека Абкам,
    Койданава.