понедельник, 22 декабря 2014 г.

Ладзік Капылоў. Танкіст Зьміцер. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Зьміцер Іванавіч Гунёў [Гунев] нар. 1 лістапада 1967 г. ў в. Кацельнікі Капыльскага раёна Менскай вобласьці Беларускай ССР (СССР).
    У 1985 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 у Капылі. У лістападзе гэтага ж году быў пакліканы на ваенную службу ў Савецкае Войска і накіраваны ў танкавы полк, які месьціўся ў м. Пэджэн Туркмэнскай ССР. Затым ў красавіку 1986 г. адкамандзіроўваецца для далейшай службы наводчыкам танкавай гарматы ў танкавы батальён мотастралковага палка (палявая пошта 86997), разьмешчанага ў правінцыі Бусакам Рэспублікі Аўганістан.
    Застава, у якой знаходзіўся ён у ліку 15 савецкіх вайскоўцаў, мела на ўзбраеньні акрамя стралковай зброі тры танкі, забясьпечвала вызначаны ўчастак дарогі і прылеглай да яе тэрыторыі.
    Вярнуўшыся пасьля дэмабілізацыі на радзіму ў лістападзе 1987 г. працаваў электразваршчыкам на мясцовым пяшчана-сартавальным заводзе “Скабін”.
    Але жыцьцё прымусіла працягваць працоўную дзейнасьць у Якутыі (шабашка).
    У 2004 году пераехаў на сталае месцажыхарства ў м. Дзяржынск Менскай вобласьці. Тут атрымаў кватэру. Жанаты, мае трое дзяцей. Захапляецца жывапісам.
    Узнагароджаны: мэдалём “За адвагу”, Граматай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР “Воіну–інтэрнацыяналісту”, трыма юбілейнымі мэдалямі.
    Літаратура:
    Высоцкий Н. И.  Под небом Афгана, посвящается воинам- интернационалистам, уроженцам и жителям Дзержинского района Минской области. Дзержинск. 2013. С. 38./
    Ладзік  Капылоў,
    Койданава.
э