суббота, 20 декабря 2014 г.

Варлась Шуфлік. Чэлюскінец Мальхоўскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Ёсіп Іванавіч Мальхоўскі [Малькоўскі] – нар ў 1912 г. у в. Раманькава Віцебскага вуезду  Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    У 1932 г. удзельнічаў экспэдыцыі на ледаколе “Красін”, які хадзіў на дапамогу ледаколу “Ленін”.
    Удзельнік марской экспэдыцыі на параходзе “Чэлюскін” 1933-1934 гг., качагар І клясу.
    Пад час экспэдыцыі пабываў у тэрытарыяльных водах Якуцкай АССР.
    У пастанове ЦВК СССР ад 20 красавіка 1934 г. аб ўзнагароджаньні “чалюскінцаў” ордэнам Чырвонай Зоркі, таксама назвалі “Мальховского И. И. - кочегара II класса.”, ды выдалі “единовременную денежную награду в размере полугодового оклада получаемого содержания”.
    Літаратура:
    Миронов А.  Ледовая одиссея. Записки челюскинца. Повесть. Минск. 1984. С. 13.
    Михайлов В. Челюскинцы. // СБ. Беларусь сегодня. Минск. 20 декабря 2005.
    Варлась Шуфлік,
    Койданава.