среда, 10 декабря 2014 г.

Фаня Тупец. Вайсковец Вастрацоў. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Сьцяпан Сяргеевіч Вастрацоў [Вострецов] нар. 17 сьнежня 1883 г. у с. Казанцава Бірскага вуезда Ўфімскай губэрні Расійскай імпэрыі, у сям’і селяніна (вясковага пісарчука).
    У 12 гадоў адправіўся на заробкі, працаваў кавалём у Чэлябінску, Уфе, Вомску.
    У 1905 годзе ўступіў у меншавіцкае РСДРП. Ад 1906 г. па 1909 г. служыў у арміі шараговым, за рэвалюцыйную агітацыю ў 1909 г. быў асуджаны на 3 гады турмы. Удзельнічаў у 1-й Усясьветнай вайне, за адвагу атрымаў чын прапаршчыка, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі.
    Ад 1918 г. у Чырвонай Арміі. У 1918 г. парваў з меншавікамі і далучыўся да бальшавікоў.
    У 1919-1920 г. камандаваў 242-м Волскім палком 27-й стралковай дывізіі на Ўсходнім і Заходнім франтах, вызначыўся пры ўзяцьці Чэлябінска. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга. 14 лістапада 1919 г. чырвонымі быў захоплены Омск і 27-я дывізія, атрымаўшы найменьне Омскай, была адпраўленая на польскі фронт. Чалец РКП(б) ад 1920 г.
    Ваяваў пад Ваўкавыскам. За захоп Менску узнагароджаны 2-м ордэнам Чырвонага Сьцяга.
    У 1921 г. удзельнічаў у задушэньні Кранштацкага мяцяжу. Затым начальнік упраўленьня войскаў ВЧК па ахове межаў Сыбіры, у 1922 г. камандаваў групай войскаў Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі пры штурме Спаскай (атрымаў трэці ордэн Чырвонага Сьцяга) і выгнаньні белагвардзейцаў з Прымор’я. У 1923 г. узначальваў Ахоцка-Аянскі экспэдыцыйны атрад дзеля ліквідацыі атрада генэрала Анатоля Пепяляева, які пацярпеў паражэньне ў Якуцкай АССР. Пасьля арышту Пепяляева Вастрацоў атрымаў чацьвёрты ордэн Чырвонага Сьцяга.
    У 1924 г. скончыў курсы вышэйшага каманднага складу РСЧА пры Акадэміі імя Фрунзэ. У 1924-28 гг. камандаваў дывізіямі ў БССР. У 1927 г., пасьля заканчэньня курсаў пры палітычнай Акадэміі ў Ленінградзе камандаваў 51-й стралковай дывізіяй.
    14 кастрычніка 1929 года камандуючы войскамі Асобай Далёкаўсходняй арміі В. К. Блюхер прызначыў Вастрацова камандзірам 18-га стралковага корпуса. Камандуючы Забайкальская група войскаў. Удзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай аперацыі ў 1929 г.
    Ад 1930 г. камандзір корпуса ў Новачаркаску.
    3 траўня 1932 г. Сьцяпан Вастрацоў скончыў жыцьцё самагубствам (застрэліўся) на могілках у Новачаркаску. Дасьледчыкі лічаць што Вастрацоў застрэліўся, таму што чакаў арышту за адмову душыць паўстаньне казакоў на Кубані.
    Пахаваны ў Растове-на-Доне.
    У в Вастрацова (былая Казанцава) Бураеўскага раёна Рэспублікі Башкартастан, дзейнічае “Мэмарыяльны дом-музэй С. С. Вастрацова”.
                                                     Помнік у Аяне (Хабараўскі край РФ)


    Літаратура:
    Вострецов Степан Сергеевич. // Биографический справочник. Т. 5. Минск. 1982. С. 128.
    Тимофеев Е. Д.  С. С. Вострецов. Москва. 1981.
    Федюнинский И. И.  На Востоке. Москва. 1985.
    Фаня Тупец,
    Койданава.