суббота, 6 декабря 2014 г.

Лена Інак. Ніл. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                                    НІЛ  (ІСАКОВІЧ)
                                                       архіяпіскап Яраслаўскі і Растоўскі






    Мікалай Хведаравіч Ісаковіч (Исаакович) нарадзіўся ў 1796 г. у в. Арэхі /цяпер г. п. Арэхаўск Аршанскага р-на Віцебскай вобл. РБ/ [па іншым зьвесткам 5 сьнежня 1797 г. або ў 1799 г. у м. Магілёў] у сям’і сьвятара Мікалаеўскай царквы Магілёўскай губэрні, які памёр яшчэ да нараджэньня сына. Ягоная маці Марфа ўладкавала сына ў Аршанскую духоўную вучэльню. Падчас вайны расейцаў з французамі ў 1812 г. Міколка разам з маці і каровай хаваўся ў лесе ля Воршы і аднойчы там на іх натыркнуўся вайсковы лекар з французскага войску, які падчас гутаркі высьветліў, што юнак вольна валодае лацінскай мовай ды захоплены пазнаньнем хлопчыка напісаў на ілбе свайго суразмоўцы па-латыні: “Peur hic maximae spei”, што азначала “гэтае дзіця падае вялікія надзеі”.
    Затым Мікалай навучаўся ў Магілёўскай духоўнай сэмінарыі, адкуль быў накіраваны ў 1821 г. у Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію. 22 жніўня 1825 г., па заканчэньні курсу акадэміі, пастрыжаны ў манаства і нарачоны Нілам у імя вялебнага Ніла Сталобенскага цудатворцы, 27 жніўня пасьвечаны ва герадыякана, 29 жніўня - ва гераманаха.
    5 верасьня 1825 г. Ніл быў прызначаны ў Чарнігаў на пасаду інспэктара сэмінарыі і адначасова рэктарам духоўных вучэльняў. Пасьля атрыманьня ступені магістра філязофіі, ён быў 8 траўня 1928 г. пераведзены ў Кіеўскую духоўную акадэмію на пасаду інспэктара і бакаляўра філязофіі. 2 верасьня 1830 г. Ніл быў прызначаны рэктарам Яраслаўскай сэмінарыі, а 12 кастрычніка 1830 г. уведзены ў сан архімандрыта з прызначэньнем ігуменам Растоўскага Багаяўленскага Аўраміевага манастыра. Адначасова ён выконваў абавязкі інспэктара Яраслаўскай духоўнай сэмінарыі.
    У 1835 г. Ніла выклікалі ў Санкт-Пецярбург на чараду служэньня і 8 сьнежня 1835 г. ён быў хіратанісаваны на эпіскапа Вяцкага і Слабодзкага. За два гады архіпастырскага служэньня ў Вяцкай эпархіі ім было вернутае ва ўлоньне Праваслаўнай Царквы звыш 6 тысяч старавераў.
    23 красавіка 1838 г. Ніл быў пераведзены на Іркуцкую і Нерчынскую катэдру. 13 красавіка 1840 г. ён быў узьведзены ў сан архіепіскапу.
    Іркуцкая эпархія ахоплівала амаль усю Сыбір, Далёкі Усход, Якуцію, Камчатку і Алеуцкія выспы, але пры Ніле таксама адбываецца скарачэньне тэрыторыі Іркуцкай эпархіі за кошт вылучэньня зноў утвораных Камчацкай і Алеуцкай эпархій. Прынамсі, летам 1843 г. Ніл асабіста наведаў Якуцк
     Ніл пачаў з паляпшэньня пастаноўкі навучальнай справы ў мясцовай сэмінарыі ды адначасова ён энэргічна ўзяўся за справу храмабудаўніцтва. За 15 гадоў ім было збудавана больш 70 цэркваў, у тым ліку ў тундры Якуціі і ў паўночна-заходняй частцы Камчаткі. Ствараюцца першыя паходныя цэрквы - Мікалаеўская і Благавешчанская. У асноўных агменях стараверства ён ствараў праваслаўныя прыходы. На Кітайскай мяжы, каля Кяхты, намаганьнямі Ніла паўстаў Чыкайскі скіт, а ў паўднёвым перадгор’і Саянскага кражу (у цэнтры бурацкіх селішчаў) у 1851 г. [1845] была створана і прыступіла да місіянэрскай працы Ніла-Сталобенская пустэльня. Ён адкрыў у Іркуцку жаночую духоўную вучэльню, пры ім пабудаваны будынак духоўнай сэмінарыі і каменная Усьпенская царква ў Іркуцку, закладзены будынак дзявоцкага інстытуту і асьвячоная царква ў імя Сьв. царыцы Аляксандры. Было прынятае ахвяраваньне ў 250 тыс. руб. на будаўніцтва новага Катэдральнага сабора. Пад час рамонтных працаў у Іркуцкім Багаяўленскім саборы архіепіскапам Нілам былі выяўлены і засьведчаны нятленнымі мошчы сьвятога Сапронія Іркуцкага.

    [У 1848 г. на грошы архіепіскапа Іркуцкага, Нерчынскага і Якуцкага Ніла і пры садзейнічаньні дырэктара Гарадзенскай гімназіі І. Баркоўскага на праваслаўных могілках пры Сафійскім саборы ў Гародні была пабудаваная царква ў імя вялебнай Марфы. “Здесь покоится прах Священницы Марфы Исаковичей, матери архиепископа Иркутского и Якутского и Кавалера Нила, скончавшейся 4-го мая 1846 года, имевшей от роду 74-е года, в память коей последним воздвигнут сей храм в 1848-м году” - апавядае надпіс на мэмарыяльнай пліце ў алтары царквы. У 1866 г. эпіскап Брэсцкі Ігнат зьвярнуўся да Гродзенскага губэрнатара з просьбай аказаць садзейнічаньне ў рэканструкцыі старой каменнай царквы, якая “па выглядзе не мае выгляду Праваслаўнага храма і па ўнутранаму абсталяваньню вельмі бедная, а па а’ёме свайму да таго цесная, што абцяжарвае як сьвятароў, так і парафіян, асабліва пры адпяваньні”. У сувязі з рэканструкцыяй быў выкананы праект “на пашырэньне і добрапрыстойны вонкавы выгляд гэтай царквы, на якія справы па каштарысным вылічэньні запатрабуецца 1650 рублёў”. Наладжвальнік царквы на могілках, тым часам Яраслаўскі архібіскуп, Ніл ахвяраваў на рэканструкцыю 300 рублёў. У 1867 году складзены былі плян і каштарысы на перабудову могілкавай царквы. Падрадчыкамі будаўніцтва выступілі прускі паддадзены Карл Кельм і Бярнард Геніюш. Дзеля ажыцьцяўленьня прац і кантролю за імі быў створаны адмысловы камітэт, і да 1868 г. рэканструкцыя могілкавай царквы ў імя вялебнай Марфы была завершаная. Шматлікія гады царква была дзейснай, у ёй зьдзяйсьнялася Набажэнства. У савецкія часы царква была зачыненая і прыйшла ў разбурэньне. У 1990 г. рашэньнем Гродзенскага гарвыканкаму царква ў імя вялебнай Марфы /на могілках па вул. Антонава, каля рынку/ была вернутая Праваслаўнай Царкве. Па блаславеньні мітрапаліта Мінскага і Гродзенскага Філарэта [расеец, з купцоў г. Яраслаўля, Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў, нар. 21 сакавіка 1935 г. у Маскве], аднаўленьне Марфінскай царквы было даручана іерэю Ільлі Камкову, які зьвярнуўся ў вытворчы каапэратыў “Дэкор”, і, з “Божаю дапамогай”, у найкароткі тэрмін (са жніўня 1990 па ліпень 1991 г.) - храм паўстаў з руін, і ў дзень сьвятых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла быў нанова асьвячоны мітрапалітам Філарэтам. За аднаўленьне храма Уладар Экзарх узьвёў а. Ільлю Камкова ў сан протаіерэя.]
    Ніл таксама заняўся вывучэньнем бурацкай мовы і падахвочваў да гэтага сваіх найболей здольных супрацоўнікаў. Акрамя таго, ён прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы сьвятароў з асяродзьдзя саміх буратаў. Вывучыўшы мясцовыя дыялекты, Ніл разам з некалькімі супрацоўнікамі прыступіў да перакладаў сьвятых і набажэнскіх кніг. Разам з буратам протаіерэем Мікалаем Нілавым Даржыевым, які пасьля выкладаў мангольскую мову ў Санкт-Пецярбурскім унівэрсытэце, Ніл пераклаў на бурацкую мову Эвангельле. Нягледзячы на велізарныя цяжкасьці распачатай справы, да 1854 г. былі выдадзеныя пераклады на бурацкую мову Эвангельля (часткова), служэбніка, часаслова, чынапаслядоўнай літургіі, вячэрні, ютрані, вадохрышча, заручынаў, шлюбаў, водаасьвячэньня і малітваў да Сьв. прычашчэньня. Напісаў ён і шэраг дапаможнікаў па перакладзе набажэнскіх тэкстаў з рускай на бурацкую, чым нямала паслужыў уводзінам кірылічнага алфавіту сярод буратаў.
    Адначасова з асьветніцкай дзейнасьцю Ніл нястомна дасьледуе берагі Байкалу, Іркуту, Кітою, Лены і Ангары. У сваіх вандраваньнях ён сабраў сваю найпрыгажэйшую і рэдкую па аб’ёме і каштоўнасьці калекцыю мінэралаў.
    У траўні 1853 г. архіепіскап Ніл выехаў у Растоў. З 24 сьнежня 1853 г. ён ужо архіепіскап Яраслаўскі і Растоўскі. У Яраслаўлі пры Ніле былі зьдзейсьнены першыя друкаваныя апісаньні эпархіі і храмаў Яраслаўля. Уладыка быў ганаровым чальцом Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды, Археалягічнага, Рускага Геаграфічнага і іншых Імпэратарскіх таварыстваў, апекуном навучальных устаноў і быў ганараваны іншых званьняў і ўшанаваньняў, якія займаюць амаль чатыры аркушы ў ягоным паслужным сьпісе, які захоўваецца ў Яраслаўскім музэі-запаведніку, сярод іншых ягоных папер. Сьцены яго кабінэту былі абстаўленыя шафамі, дзе ляжалі тысячы мінэралаў, на паліцах стаяла мноства кніг, на сталах стаялі машыны: электрычная, гальванічная, дагератып. 6 лютага 1874 г. ён ахвяраваў сваю калекцыю мінэралаў Пецярбургскаму ўнівэрсытэту.










    За некалькі гадоў да скону Ніл прыгатаваў сабе труну і магілу і начарна ўладкаваў над ёй храм пры Яраслаўскім архірэйскім доме (у былым Спаскім манастыры) з правага боку пры царкве Пячэрскай Богамаці.
    Сканаў архіепіскап Ніл 21 чэрвеня 1874 г. у Яраслаўлі ад запаленьня лёгкіх. Над яго магілай высіцца алтар у імя Ніла Сталобенскага.
    Працы архіепіскапа Ніла былі добра вядомыя ў рускім грамадзтве XIX ст., і ён сам паслужыў прататыпам місіянэра ў рамане М. С. Лескова “На краю света”. Праца “Буддизм, рассматриваемый в отношении к последователям его, обитающим в Сибири” (СПб, 1858), дазволіў Нілу лічыцца адным з родапачынальнікаў расійскай будалёгіі. У мностве іншых прац, надрукаваных у “Епархіяльных ведамасьцях” і іншых выданьнях [Ярославские епархиальные ведомости, 1868, № 3, 5, 7, 9, 11, 13, 15, 18, 20; 1869, № 1, 5, 7_8, 10-11, 16-17, 21-22, 25-27; 1870, № 31, 34-36, 38, 43-44, 47-48, 51-52; 1871, № 5-12.], ён аналізуе рэлігійныя вераваньні, апісвае абрады, якія суправаджаюць жыцьцё чалавека, ад нараджэньня да сьмерці.
    Шмат зьвестак пра шаманізм і этнаграфію сыбірскіх народаў, утрымоўваецца ў ягоным сачыненьні: “Путевые записки а[рхиепископа] Н[ила]. В 2-х ч. Ярославль, тип. Губ. земск. управы, 1874. XIV, 497 с. с порт.”, у якой маецца апісаньне шляху ад Вяткі да Іркуцка (1838), затым па рацэ Лене ў Якуцк і зварот (1843), дзе распаведзена пра гарады і паселішчы, наведваньне цэркваў і манастыроў, стан царкоўнай справы, пуцявыя эпізоды, апісаньне прыроды, этнаграфічныя замалёўкі тунгусаў і якутаў, зьвесткі гістарычнага характару пра край.

    Працы:
    Буддизм, рассматриваемый в отношении к последователям его, обитающим в Сибири. Сочинение Нила, архиеп. Ярославского. Санкт-Петербург. Тип. Г. Трусова. 1858. [6], 386 с.
    Хронологический указатель иерархов ростовской и ярославской паствы, от учреждения ее при св. равноапостольном великом князе Владимире до настоящего времени. Санкт-Петербург. Тип. Г. Трусова. 1859. 15 с.
    Слова и речи архиепископа Нила. Ярославль. Тип. Г. Фальк. 1860. [2], 212, 8 с. 1 л. портр.
    Беседа в день обнародования высочайшего манифеста о даровании крепостным людям прав состояния свободных сельских обывателей и об устройстве быта их. [Нил, архиеп. Ярославский и Ростовский]. - [Санкт-Петербург] Тип. Департамента уделов. [1861]. 8 с. /Извлечение из № 14 «Духовной беседы». 1861 г./
      Пустынь преподобного Нила в горах Саянских // Ярославские епархиальные ведомости. № 37. 1961.
    Ярославский Спасо-Преображенский монастырь, что ныне архиерейский дом, с присовокуплением жития св. благоверных князей Феодора, Давида и Константина ярославских чудотворцев и хронологического указателя иерархов ростовской и ярославской паствы. Сост. а. Нил. Ярославль. Тип. Г. Фальк. 1862. 96 с., 1 л. ил.
    Замечания на перевод Евангелия от Матфея на монгольском языке в 1867 г. (рукопись Синод. арх. № 2129).
    Ярославский Спасо-Преображенский монастырь, что ныне архиерейский дом, с присовокуплением жития святых благоверных кн. Феодора, Давида и Константина ярославских чудотворцев и хронологического указателя иерархов ростовской и ярославской паствы. Сост. а. Нил. 2-е изд. Ярославль. Тип. Г. Фальк. 1869. 96 с., 1 л. ил.
    А. Н.  Путевые записки [преосвященного] а[рхиепископа] Н[ила]. Ч. 1. Ярославль. Тип. Г. Фалька. 1869. [2], 333 с. /Извлечение из Ярославских епархиальных ведомостей за 1868-1869 гг.
    А. Н.  Путевые записки [преосвященного] а[рхиепископа] Н[ила]. Ч. 2. Ярославль. Тип. Г. Фалька. 1871. [2], 192 с. /Извлечение из Ярославских епархиальных ведомостей за 1870-1871 гг.
*    А. Н.  Путевые записки [преосвященного] а[рхиепископа] Н[ила]. В 2 ч. Ярославль. Тип. Губернской земской управы. 1874. [2], 498, XIV с., 1 л. фотолитографический портрет автора. (рец.: Чтения в Обществе любителей духовного просвещения Москва-Сергиев Посад, 1891, август-сентябрь, с. 383-385.).
    Высокопреосвященный Нил, архиепископ Ярославский и Ростовский. (Некролог). Ярославль. Тип. Губернской земской управы. 1874. 8 с. /Извлечения из «Ярославских епархиальных ведомостей» 1874 г., ч. неофиц., №№ 26-29./
    Летопись Иркутской Крестовоздвиженской церкви 1717-1771 (Иркутские епархиальные ведомости, 1875).
    А. Н. Замечательное сновидение А. Н. Москва. Тип. В. Готье. 1875. 4 с.
    ар-п Нил. Замечательное сновидение. [Москва] Тип. И. Ефимова. 1880. 4 с.
    ар-п Нил. Замечательное сновидение. [Киев] Тип. Киево-Печорской лавры. 1888. 4 с.
    А. Н.  Замечательное сновидение покойного Ярославского архиепископа Нила. Москва. Тип. И. Ефимова. 1886. 4 с. ([Благословение обители Святого Пантелеймона] № 4). /Является частью изд. конволюта: Афонские листки, изданные афонским Русским Пантелеймоновым монастырем: №№ 1-100. Москва. Тип. И. Ефимова. 1888./
    А. Н.  Замечательное сновидение [Соч.] покойного Ярославского архиепископа Нила. 3-е изд. Москва. Типо-лит. И. Ефимова. 1894. 4 с. (Благословение обители Святого Пантелеймона. № 4).
    А. Н.  Замечательное сновидение [Соч.] покойного Ярославского архиепископа Нила. 6-е изд. Москва. Типо-лит. И. Ефимова. 1901. 4 с. (Благословение обители Святого Пантелеймона. № 4).
    А. Н.  Замечательное сновидение / [Соч.] покойного Ярославского архиепископа Нила. 7-е изд. Москва. Типо-лит. И. Ефимова. 1904. 4 с. (Благословение обители Святого Пантелеймона. № 4).
*    А[рхиепископ] Н[ил].  Путевые записки. [Текст печатается по второму изданию: Н[ил] А[рхиепископ.]  Путевые записки. Ярославль. 1874. 497, XIV с. С. 76-85, 89-93. Публикация Н. Куликаускене и С. Медведева.] // Земля Иркутская. №14. Иркутск. 2000. С. 34-38.
*    Нил (Исакович), архиепископ. Путевые записки. [Текст печатается по второму изданию: Н[ил] А[рхиепископ.]  Путевые записки. Ярославль. 1874. 497, XIV с. С. 76-85, 89-93.] // Куликаускене Н. В.  Прошлое – будущему. Иркутск. 2012. С. 122-143.
    Літаратура:
    Высокопреосвященный Нил, архиепископ Ярославский и Ростовский. Некролог. Ярославль. 1874.
    О завещании архиепископа Нила. // Ярославские епархиальные ведомости. Часть неофициальная. 1874. С.217-220
    Николай Тихвинский Н. // Слово в 40-й день по кончине Высокопреосвященнейшего Нила, Архиепископа Ярославского и Ростовского. // Ярославские епархиальные ведомости. Часть неоф. 1874. С. 249-253
    Лествицын В.  Монгольские переводы архиепископа Нила. // Ярославские губернские ведомости. № 76. часть неоф. 1875. С.5
    Заслуги Преосвященного Ярославского Нила (по всеподданнейшему отчету Обер-прокурора Святейшего Синода графа Д. Толстого по ведомству православного исповедания за 1874 год). // Ярославские епархиальные ведомости. Часть неоф. 1876. С.111-112
*    Азбучный указатель имен русских деятелей, имеющих быть помещенными в «Биографический Словарь», издаваемый Императорским Русским Историческим Обществом. Ч. ІІ. М-Е. // Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 62. С.-Петербург. 1888. С. 86.
*    Нил (в мире Николай Федорович Исакович). // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Т. XXI. С.-Петербург. 1897. С. 150.
    Ханыков В.  Высокопреосвященный Нил, архиепископ Ярославский и Ростовский. Москва. 1900. 9 с.
*    Нил, архиепископ Ярославский (в мире Николай Федорович Исакович, сын. свящ. г. Могилева). // Родосский А.  Биографический словарь студентов первых XXVIII-ми курсов С.-Петербургской Духовной Академии. 1814-1869 гг. (К столетию С.-Петербургской Духовной Академии). С.-Петербург. 1907. С. 315-316.
*    Шабатин И.  Архиепископ Нил (Исакович). (К восьмидесятилетию со дня кончины) // Журнал Московской Патриархии. Москва. № 8. 1954. С. 15-17.
    Анастасенко Г. Ф.  Архиепископ Нил Исакович и его минералогическая коллекция // Памятники науки и техники. 1990. Москва. 1992.
    Анастасенко Г. Ф.  Дарственное приношение архиепископа Нила Санкт-Петербургскому университету. // Мир камня. № 12. Москва. 1997. С. 14-17.
*    Куликаускене Н.  Пастырь добрый и учитель мудрый (о жизни и деятельности архиепископа Нила). // Земля Иркутская. № 14. Иркутск. 2000. С. 34-38.
*    Мень А. В.  Нил (Исакович Николай Федорович) // Протоирей Александр Мень. Библиологический словарь. Т. 2. Москва. 2002. С. 284.
    Архиепископ Ярославский и Ростовский (Исакович Николай Феодорович) (1799-1874). // Биографический словарь миссионеров Русской Православной Церкви / [авт.-сост. свящ. Сергий Широков]. Москва. 2004.
*    Саймон. К.  Латинские цитаты в «Путевых записках» архиепископа Нила (Исаковича). // Филаретовский альманах. № 4. Москва. 2008. С. 77-92.
    Анастасенко Г. Ф.  Аметисты архиепископа Нила. // Санкт-Петербургский Университет. № 14 (3821) 29 октября 2010.
*    Ивановская О. Г.  Архиепископ Нил (Н.Ф. Исакович) как ярославский краевед и общественный деятель // Век нынешний, век минувший… Исторический альманах. Вып. 2. Ярославль, 2000. С. 107-115.
*    Інак Л.  Ніл (Ісаковіч) архіепіскап Яраслаўскі і Растоўскі (1799 - 1874). // Літоўка ды Саха. Сш. 2. Койданава. 2011. С. 28-46.
*    Мельникова С. В.  Миссионер, ученый, философ, поэт: образ автора-путешественника в «Путевых записках» архиеп. Нила (Исаковича). // Вестник Пермского Университета. Российская и зарубежная филология. Вып. 1 (21) Пермь. 1913. С. 100-107.
*    Карпук Д.  Миссионер и цензор. // Православное книжное обозрение. № 7-8 (42). Москва. 2014. С. 28-35.
    Шигин, Л.  Архиепископ Нил (Исакович) - забытый миссионер Сибири. // Кирилло-Мефодиевские чтения – 2014. Материалы республиканской научно-практической конференции, 23 мая 2014 г. Улан-Удэ. 2014. С. 33-37.
    Климаков Ю. В.  Деятельность Нила /Н. Ф. Исаковича/ - архиепископа ярославского и ростовского на Ниве историко-культурного краеведения и духовного просветительства. // Скворцовские чтения. Библиотечное дело – 2014. Материалы Девятнадцатой международной научной конференции (23-24 апреля 2014 г.). Ч. 1. Москва. 2014. С. 58-61.
    Карпук Д. А.  Архиепископ Нил (Исакович) (1799-1874). Геолог, минералог, палеонтолог и богослов. Санкт-Петербург. 2015. 150 с.
    Климаков Ю. В.  «Был я странником и тружеником...». Земные деяния архиепископа Нила. // Мир библиографии. № 1. Москва. 2016. С. 108-111.
    Лена Інак,
    Койданава