понедельник, 8 декабря 2014 г.

Саламат Ямаў. Нарысісты Гамаў. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    У 1894 годзе ва вуездным месьце Гомель Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі “типографія Ш. А. Фридланда” надрукавала кнігу: “И. Гамовъ.  Очерки далекой Сибири.”, якая ўяўляла “изданіе книжнаго магазина Я. Г. Сыркина”. Дарэчы, зьвесткі пра гэтае выданьне чамусьці адсутнічаюць ў грунтоўным выданьні “Кніга Беларусі 1517-1917. Зводны каталог” Мінск. 1986 г. Таксама ягонаму перу належыць кніга: Два брата. Дума из малорусских преданий. (О чем говорила бандура?). Гомель. Тип.-лит. Ш. Подземского, аренд. А. Шимановичем и Г. Брилем. 1890. 32 с.
    Аўтарам гэтых нарысаў пэўна зьяўляецца:


    Ізмаіл Іванавіч Гамаў [Гамов], які нарадзіўся ў 1852 годзе ў дваранскай сям’і ў горадзе Новачаркаску вобласьці Войска Данскога. Быў вольным слухачом Імпэратарскага Маскоўскага Тэхнічнага вучылішча. Прымаў актыўны ўдзел у нелегальных студэнцкіх гуртках ды хваляваньнях, а ягоная кватэра была месцам нелегальных сустрэч. Быў арыштаваны пасьля ператрусу, які быў праведзены ў ягонага брата Канстантына 15 студзеня 1874 г., і прыцягнуты да дазнаньня па справе аб прапагандзе ў імпэрыі і за ўдзел у маскоўскім рэвалюцыйным гуртку. Па найвысокім наказе 19 лютага 1876 г. справа яго была вырашаная ў адміністрацыйным парадку з устаноўкай сакрэтнага нагляду. Удзельнічаў у студэнцкіх беспарадках у Маскве 3 красавіка 1878 г. У жніўні 1878 г. на яго кватэры адбываліся зборы студэнтаў дзеля рэвалюцыйных мэтаў. Арыштаваны ў верасьні 1878 г. і, з-за палітычнай нядобранадзейнасьці, па пастанове міністра ўнутраных спраў ад 24 верасьня 1878 г., высланы пад нагляд паліцыі ва Ўсходнюю Сыбір. Прадпісаньнем генэрал-губэрнатара Усходняй Сыбіры ад 2 лістапада 1878 года ён быў прызначаны ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці, куды быў дастаўлены 13 студня 1879 г. У 1881 г. адмовіўся от прысягі расейскаму імпэратару Аляксандру III. У 1881 годзе ягоная сястра хадайнічала перад міністэрствам ўнутраных спраў аб пераводзе яе брата па стану здароўя з Якуцкай вобласьці. Пастановай Асобай нарады ад 10 красавіка 1882 года ён быў вызвалены ад ссылкі. 20 ліпеня 1882 г. Гамаў выехаў на параплаве “Лена” з Алёкмінска ды ў 1883 годзе прыбыў у Новачаркаск, дзе неўзабаве і памёр.
    “У 1885 годзе ў газэце “Неделя” Пякарскі прачытаў паведамленьне, нібыта ў якуцкай мове ўсяго толькі тры тысячы слоў. Такое бяздоказнае сьцьвярджэньне было заснавана на дакладзе нейкага Гамава ў Маскоўскім таварыстве аматараў прыродазнаўства, антрапалёгіі і этнаграфіі. На той час Эдуард Карлавіч быў ужо перакананы, што якуцкая мова значна багацейшая. Ён вырашыў абвергнуць Гамава і скласьці свой слоўнік”. /Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі. Біяграфічны нарыс. Мінск. 1989. С. 54./

    Літаратура:
*    Гамовъ И. И.  76. // Приклонскій В. Л.  Матеріалы для библиографіи Якутской области. Приложеніе къ газ. «Восточное Обозрѣніе». Иркутскъ. 1893. С. 4, I.
*    Вл.  Б[огданов].  И. Гамовъ. Очерки далекой Сибири. Гомель. 1894 г. 8°, 117 стр. // Этнографическое обозрѣніе. Изданіе Этнографическаго Отдѣла Императорскаго Общества Любителей Естествознанія, Антропологіи и Этнографіи, состоящаго при Московскомъ Университетѣ. Кн. ХХІІІ. № 4. Москва. 1894. С. 189.
*    Гамов И.  10, 459. // Хороших П. П.  Якуты. Опыт указателя историко-этнологической литературы о якутской народности. Под редакцией и с предисловием Э. К. Пекарского. Издано на средства ЯАССР. Иркутск. 1924. С. 13, 28, 41.
*    Материалы к Словарю якутской политической ссылки 70-х – 80 –х г.г. Составлено по данным историко-революционного отдела Центрального Архива Я.А.С.С.Р. // Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80 годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам [Историко-революционная библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и др. материалы из истории революционного прошлого России. Кн. І.]. Москва. 1925. 173-174.
*    Гамов Измаил Иванович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь от предшественников декабристов до падения царизма. Т. ІІ. Семидесятые годы. Вып. І. Москва. 1929. Стб. 243-244.
*    Гамов Константин Иванович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь от предшественников декабристов до падения царизма. Т. ІІ. Семидесятые годы. Вып. І. Москва. 1929. Стб. 244.
    Розеноер С.  Ледяная тюрьма (Якутская ссылка). Москва. 1934.
*    Розеноер С. Ледзяная турма (Якуцкая ссылка). Менск. 1935. С. 34.
*    Гамов Измаил Иванович. // Бик В.  Якутская политическая ссылка. Материалы к био-библиографическому словарю. Вып. 1. Декабристы – 1880 гг. (А-З). Якутск. 1947. С. 22-23.
*    Гамов И. И.  39. // Петров Н. Е.  Якутский язык (указатель литературы). Якутск. 1958. С. 14, 87.
    Гамов, Измаил Иванович (1852 - после 1883). // Масанов И.Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей в 4 т. Т. 4. Москва. 1960. С. 120.
*    Федосеев И.  В колымской глуши. Художественно-документальная повесть. Перевод с якутского И. Поповой и Ю. Алешина. Москва. 1985. С. 20.
*    Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі. Біяграфічны нарыс. Мінск. 1989. С. 54.
*    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 11, 106, 118, 126, 128, 137, 138, 168, 191, 233-234, 468.
*    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 11, 106, 118, 126, 128, 137, 138, 168, 191, 233-234, 468.
*    Пекарский Э. К.  Автобиографические наброски. (Публикация, примечания, персоналия А. Н. Анфертьевой). // Пекарский Э. К.  Словарь якутского языка. В трех томах. Том 1. Выпуски 1-4. 3-е издание исправленное и дополненное. Санкт-Петербург. 2008. С. XVI, XXIX.
*    Гамов И. И.  64, 296. // Грибановский Н. Н.  Библиография Якутии. Ч. VI. Археология. История. Языкознание. Якутск. 2008. С. 20, 79, 197.
*    Гамов И. И.  38. // Грибановский Н. Н.  Библиография Якутии. Ч. VII. Языкознание. Художественная литература. Искусство. Физкультура и спорт. Печать. Издательское дело. Якутск. 2011. С. 16, 159.
*
    Ягоныя браты:
    Дзьмітрый Іванавіч Гамаў – нар. ля 1847 г. у Новачаркаску. Вучыўся ў Пятроўскай земляробчай акадэміі, дзе ў 1871 г. увайшоў у рэвалюцыйны кружок і браў удзел у сходках. У 1872 г. прыцягваўся да дазнаньня па справе аб перапісцы з эмігрантамі і пра арганізацыю кружкоў самаадукацыі. Падлягаў высыланьню з Масквы, але пасьпеў схавацца. У 1872-1873 гг. быў настаўнікам у в. Мегліцы Баравіцкага вуезда Наўгародзкай губэрні, у школе, уладкаванай С. А. Лешэрн-фон-Герцфельд, але быў звольнены за прапаганду з забаронай пэдагагічнай дзейнасьці. Ад восені 1872 г. увайшоў у кружок далгушынцаў. 15 верасьня 1873 г. паступіў настаўнікам у школу пры фабрыцы таварыства Рэўтаўскай мануфактуры ў навакольлях Масквы; распаўсюджваў далгушынскія праклямацыі і вёў прапаганду сярод працоўных фабрыкі. Арыштаваны ўвосень 1876 г. па далгушынскай справе. 15 ліпеня 1874 г. прызнаны вінаватым і прысуджаны да пазбаўленьня ўсіх правоў ды катаржных працаў на 8 гадоў. Ягонае хадайніцтва пра зьмякчэньне пакараньня, па найвысокім загадзе 20 лютага 1875 г. пакінутае без наступстваў. 5 траўня 1875 г. у Пецярбургу яму быў выраблены абрад грамадзянскага пакараньня сьмерцю. Утрымоўваўся ў Нова-Белгородзкім катаржным цэнтрале, дзе ён зьехаў з глузду і ў лютым 1876 г. быў пераведзены ў Харкоўскую лякарню для вар’ятаў, дзе і памёр 5 красавіка 1876 г.
    Канстантын Іванавіч Гамаў – нар. у 1855 г. Быў юнкерам Аляксандраўскага вучылішча ў Маскве. У канцы 1873 г. прыналежаў да маскоўскага кружка чайкоўцаў. Арыштаваны 15 студзеня 1874 г. у сувязі з дазнаньнем па далгушынскай справе; пры ператрусе была знойдзеная забароненая літаратура. Прыцягнуты да дазнаньня за ўдзел у рэвалюцыйных кружках; па найвысокім наказе 28 жніўня 1875 г., справа ягоная спыненая. У чэрвені 1874 г. звольнены з ваеннай службы. Горны інжынэр.
    Працы:
    Цинковые заводы в Бельгии, Силезии и Царстве Польском. СПб. 1877. 78 с.
    Описание строительных камней юга России. СПб. 1885. 13 с.
    Фотограмметрия в горном деле. Харьков. 1894. 6 с.
     Новая система бурового аппарата для алмазного бурения. Харьков. 1896. 6 с.
    Железные руды черноземного центра. СПб. 1899. 12 с.
    Гидро-технические изыскания липецких минеральных вод.. Харьков. 1902. 23 с.
    Горные разведки бурением. СПб. 1902. 164 с.
    Болотный газ. СПб. 1907. 12 с.
    Влияние барометрического давления на подземные воды и газы. СПб. 1907. 77 с.
    Влияние микросейсмических колебаний и атмосферного давления на выделение гремучего газа. Доклад, прочитанный в малом, конференц-зале Императорской Академии наук, в заседании Постоянной центр. сейсмической комиссии 27 ноября 1909 г. СПб. 1910. 28 с.
    Геодинамика. Чертежи. Москва. 1912. 2 с, 9 л.
    Описание главнейших горных пород. Курск. 1919. 66 с.

 

                                                                      АЛІМПІЯДА

    “У 1897 г. у Якуцкую вобласьць быў сасланы лекар Сяргей Іванавіч Міцкевіч, адзін з заснавальнікаў Маскоўскага “Працоўнага Зьвязу”. 22 студзеня 1898 г. ён быў дастаўлены на месца ссылкі ў м. Алёкмінск Якуцкай вобласьці. Аднойчы ён зайшоў да алёкмінскай краўчыхі:

    - Вы сударскі? - спытала краўчыха, адрываючыся ад швіва.

    - Так, высланы на пяць гадоў...

    Гаспадыні пры выглядзе маладога сасланага прыгадалася ўласная маладосьць. У 1880 годзе ў Алёкмінск прыбыў малады ссыльны, данскі казак, нарадаволец Ісмаіл Іванавіч Гамаў. Ён пакахаў Алену. Яна адказала яму ўзаемнасьцю. Вырашылі пажаніцца. Як і заведзена, пажадалі абвянчацца ў цэркве, але ім адмовілі, маўляў, “дзяржаўныя злачынцы” не маюць правы абзаводзіцца сям’ёй. Але, нягледзячы на гэта, яны вырашылі злучыць свае лёсы і сталі жыць разам. Калі нарадзілася дачка яны назвалі яе Алімпіядай. Дзяўчынка па існых парадках лічылася байстручкай, і пры вадохрышчы ёй далі імя па бацьку і прозьвішча па бацьку маці. Так, замест таго каб быць Гамавай Алімпіядай Ісмаілаўнай, яна зрабілася Паповой Алімпіядай Мікалаеўнай. Бацька, аднойчы зьехаўшы кудысьці, больш дахаты не вярнуўся. Зараз у яе айчым, які працуе на нарыхтоўцы і сплаве лесу”. /Федосеев И. В колымской глуши. Художественно-документальная повесть. Перевод с якутского И. Поповой и Ю. Алешина. Москва. 1985. С. 20./ 28 траўня 1899 г. Сяргей [нар. 6 (18) жніўня 1869 г. у м. Яранск Пермскай губэрні] і Алімпіяда [нар. 10 верасьня 1880 г. у м. Алёкмінск Якуцкай вобласьці] абвянчаліся ў Сярэдне-Калымскім Пакроўскім саборы. У гады Грамадзянскай вайны Сяргей Міцкевіч быў памагатым начальніка санчасткі Паўднёвага і Паўднёва-заходняга франтоў, лектар Рэўваенсавета рэспублікі. У 1922-1924 гг. чалец калегіі Іспарту пры ЦК РКП(б), у 1924-1934 гг. дырэктар Музэя Рэвалюцыі СССР. Таксама напісаў кнігу: Мэнэрик и эмирячение. Формы истерии в Колымском крае. Ленинград. 1929. Памёр 12 верасьня 1944 г. і пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.



    “Дачка Якутыі” Алімпіяда Мікалаеўна ў 1913 скончыла фэльчарскую школу. Удзельнічала ў рэвалюцыі 1905 г. Прычым у Маскве яе ведалі пад імем “Іна [Зіна] Барысаўна”, а ў Пецярбургу – “Фаіна [Фёкла] Сьпірыдонаўна”. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі брала ўдзел у арганізацыі першага мэдыцынскага пункта ў Крамлі. Працавала ў агітцягніку “Кастрычніцкая рэвалюцыя”, у Саўнаркаме, у Інстытуце марксызму-ленінізму старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1955 г. у сувязі з 50-годдзем першай рускай рэвалюцыі яна была ўзнагароджана ордэнам Леніна. Памерла 10 верасьня 1958 г. і пахавана на Новадзявочых могілках.

    Старэйшы іхні сын Валянцін нарадзіўся ў траўні ў Сярэдне-Калымску, працаваў у Зьвязе моладзі III Інтэрнацыяналу, бібліятэкарам У. І. Леніна. Памёр у 1948 г.

    Дачка Алена нарадзілася ў 1902 г. у Якуцку. Напісала кнігу пра бацькоў “Одной лишь думы власть. Москва (1971). Памерла ў 1974 г. у Маскве.

    Сын Віктар, нарадзіўся ў 1924 г. у Маскве. Скончыў артылерыйскую вучэльню. У сакавіку 1943 г. загінуў на фронце.

    Саламат Ямаў,
    Койданава.