вторник, 2 декабря 2014 г.

Рахіль Агляд. Хваравіты Рубэн. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                               ХВАРАВІТЫ  РУБЭН


    Рубэн Эльяшэвіч Мілейкоўскі – нар. у 1868 г. Чалец БУНДу. Высланы ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў Якуцк у жніўні 1899 г. і адпраўлены ў акруговае места Верхаянск Якуцкай вобласьці разам з жонкаю, якая добраахвотна паехала з ім.
    Быў паселены ў сяле Булун Жыганскага ўлуса Верхаянскай акругі Якуцкай вобласьці. Калі захварэў хранічным бранхітам, то з дазволу ўладаў 18 ліпеня 1901 г. выехаў у Якуцк. Мэдычнае абсьледаваньне пацьвердзіла дыягназ але ён быў адпраўлены назад. Толькі пасьля шматразовых прашэньняў яму было дазволена пераехаць у Якуцк.
    У 1903 г. у Якуцк прыйшло распараджэньне генэрал-губэрнатара аб вызваленьні яго ад далейшага адбыцьця тэрміну ссылкі.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 140.
    Рахіль Агляд,
    Койданава.