понедельник, 22 декабря 2014 г.

Барнат Ігруша. Чэлюскінец Шуша. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Адам Дамінікавіч Шуша – нар. у 1881 г. у в. Прагалвай Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі (цяпер Pragalvojai – kaimas centrinėje Akmenės rajono dalyje, 5 km į šiaurės rytus nuo Ventos у Летуве).
    На моры пачаў працаваць з 1898 г. У 1929 г. хадзіў на “Сядове” да Зямлі Франца Ёсіпа. Працаваў на суднаў гандлёвага флёту ў паўночных морах.
    Удзельнік марской экспэдыцыі на параходзе “Чэлюскін” 1933-1934 гг. Суднавы цесьля..
    Пад час экспэдыцыі пабываў у тэрытарыяльных водах Якуцкай АССР.
    У пастанове ЦВК СССР ад 20 красавіка 1934 г. аб ўзнагароджаньні “чалюскінцаў” ордэнам Чырвонай Зоркі, таксама назвалі “Шуша А.Д. - плотника”, ды выдалі “единовременную денежную награду в размере полугодового оклада получаемого содержания”.
    Барнат Ігруша,
    Койданава.