четверг, 18 декабря 2014 г.

Песя Хаўка. Лёд ды жвір. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Тацьцяна Аляксандраўна Наўка [Тетяна Олександрівна Навка] нар. 13 красавіка 1975 г. ў абласным месьце Днепрапятроўск Украінскай ССР (СССР). Яе бацькі ў маладосьці займаліся спортам, таму віталі захапленьне дачкі фігурным катаньнем.
    У 14 гадоў Тацьцяна пераехала ў Маскву ў групу Натальлі Дубовай, якая паставіла яе ў пару з Самвэлам Гезаляном.
    Ужо ў 1991 году гэта пара ўвайшла ў нацыянальную зборную СССР, была пераможцам буйных міжнародных турніраў Skate America і Nations Cup.
    Пасьля распаду Савецкага Саюза Тацьцяна і Самвэл, як праўдзівыя беларусы, выступалі за Беларусь, прадстаўлялі гэтую краіну на Алімпійскіх гульнях у Лільлехамэры, займалі пятае месца на чэмпіянаце сьвету (1994) і чацьвёртае месца на чэмпіянаце Эўропы (1995).
    З 1996 па 1998 г. партнёрам Тацьцяны Наўки быў Мікалай Марозаў. Гэта пара таксама, як праўдзівыя беларусы, прадстаўляла Беларусь, станавілася пераможцам Мэмарыяла Карла Шэфера, удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Нагана.
     Ад 1998 г. Тацьцяна Наўка выступала за Расею ў пары з Раманам Кастамаравым. Пасьля перамогі на Алімпійскіх гульнях у Турыне ў 2006 г. Тацьцяна Наўка і Раман Кастамараў прынялі рашэньне завяршыць сваю спартовую кар’еру.
    У 2000 г. Таццяна выйшла замуж за вядомага фігурыста і трэнэра па фігурным катаньні Аляксандра Жуліна. 2 траўня 2000 г. нарадзіла дачка Аляксандру. Доўгі час пражывала і трэніравалася ў Мантклеры ў штаце Нью-Джэрсі, што ў ЗША.
    З пачаткам праекта “Зоркі на лёдзе” разам з мужам і дачкой вярнулася ў Маскву. Атрымала Ордэн Дружбы - за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё фізычнай культуры і спорту, высокія спартовыя дасягненьні (2007)

    У траўні 2009 г. Тацьцяна, у рамках праекта “Будучыя чэмпіёны” пабывала ў Якуцку - сталіцы Рэспублікі Саха (Якутыя). “За выключэньнем хвілінаў праведзеных з дзецьмі на лёдзе Наўка амаль увесь час візыту ў Якуцк не хавала сваёй стомленасьці, чым расчаравала шматлікіх яе суправаджальнікаў”. Пад канец візыту, “пасьля ўсіх сустрэч са школьнікамі і моладзьдзю Наўка пабывала на немалаважнай сустрэчы з кіраўніцтвам рэспублікі - кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта і ўраду Айсенам Мікалаевым, а таксама з віцэ-прэзыдэнтам рэспублікі Яўгеніяй Міхайлавай. Пасьля сустрэчы ёй былі падораны важкія завушніцы ў нацыянальным стылі і нацыянальныя сувэніры. На сустрэчы Наўка падзялілася сваімі ўражаньнямі: “У вас выдатны Лёдавы палац, дзеці вельмі старанныя.. Я веру, што ў Якутыі ў нашай галіне спорту ў будучыні абавязкова будуць алімпійскія чэмпіёны!”.
    У 2010 г. Тацьцяна Наўка рассталася са сваім мужам Аляксандрам Жуліным. У 2013 году на тэлеканале “Зорка” Наўка вяла “Адвольная праграма”. У 2014 г. на Першым канале выступіла ў ролі вядучай цыклу дакумэнтальных фільмаў “Алімпійскія вяршыні”, прысьвечаных гісторыі хакея, біятлёну і фігурнага катаньня
    21 жніўня 2014 гады Тацьцяна нарадзіла другую дачку - Надзею - ад Дзімы Пяскова, прэс-сакратара прэзыдэнта Расійскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна.


    Дзьмітрый Сяргеевіч Пяскоў род. 17 кастрычніка 1967 г. у Маскве, сталіцы СССР. Быў жанаты на Анастасіі Будзёнай - унучцы савецкага вайскавода. У гэтым шлюбе нарадзіўся сын Мікалай. Другі шлюб з Кацярынай Пясковай доўжыўся да 2012 г., калі пара разьбеглася, па словах экс-жонкі, з-за здрады мужа. Кацярына жыве ў Парыжы, дзе мае ўласную кватэру, займаецца дабрачыннасьцю і супрацоўнічае з фондам “Франка-расейскі дыялёг”. Ад другога шлюбу ёсьць дачка Лізавета і два сына - Мік і Дэні.