суббота, 20 декабря 2014 г.

Мінцік Выбух. Кананір Грапэ. Койданава. "Кальвіна". 2014.

    Тэвел Абрамовіч Грапэ [Граппе] - нарадзіўся ў 1872 г. у сям’і мешчаніна мястэчка Даўгінава Віленскага ўезда і губэрні Расейскай імпэрыі.
    Былы кананір 7-й батарэі 28-й артылерыйскай брыгады. Арыштаваны ў Мінску за прыналежнасьць да рэвалюцыйнага гуртка і прапаганду сярод працоўных. Загадам ад 19 траўня 1899 г. выключаны з ваеннага ведамства і высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады.
    Дастаўлены ў г. Іркуцк і распараджэньнем генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры 17 студзеня 1900 г. паселены ў Мухтуйскай асобнай сельскае грамадзе Іркуцкай губэрні. Па хваробе і ўласнаму прашэньню пераведзены загадам генэрал-губэрнатара ў м. Алёкмінск Якуцкай вобласьці, як у мясцовасьць, дзе ёсьць лекар і лякарня.
    Прыбыў у г. Алёкмінск 8 чэрвеня 1901 г. Заняткаў не меў, жыл на казённы кошт. Тэрмін ссылкі мінуў 19 траўня 1903 г. Атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, 22 траўня выехаў з Алёкмінска на жыхарства ў м. Саратаў.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С 193, 295-296, 468.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С 193, 295-296, 468.