суббота, 27 декабря 2014 г.

Кацярына Амур. Сьпявак Бельды. Койданава. "Кальвіна". 2014.







     Мікалай [Николай] Іванавіч Бельды – нар. 2 траўня 1929 г. у с. Муха Нанайскага раёну Далёкаўсходні краю, у нанайскай (гольдзкай) сям’і паляўнічага.
    Вучыўся ў школе-інтэрнаце сяла Найхін Нанайскага раёна Хабараўскага краю, адкуль уцёк увесну сорак трэцяга з вар’яцкай ідэяй дабрацца на фронт. У Хабараўску, трапіў да маракоў і зрабіўся юнгай Ціхаакіянскага флёту.
    Удзельнічаў у баявых дзеяньнях з японцамі ў Карэі. Быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, мэдалём Ушакова і іншымі ўзнагародамі.
    Пасьля заканчэньня вайны Бельды працягнуў тэрміновую службу на Ціхаакіянскім флёце старшыной, матарыстам-дызелістам міннага тральшчыка. Скончыўшы экстэрнам музычная вучэльня, выступаў у ансамблі песьні і танцу Ціхаакіянскага флёту.
    Пасьля службы на флёце Бельды паступіў у Саратаўскую кансэрваторыю. Вучобу сумяшчаў з працай на станкабудаўнічым заводзе, у Саратаўскім драматычным тэатры.
    У Саратаве сустрэў сваё першае каханьне  - Сіму, студэнтку Саратаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.
    Некаторы час працаваў у ансамблі песьні і танцу Варонежскай ды ў Калінінскай філярмоніі.
    Напачатку 1954 г. разам з Сімай ён адправіўся ў родны Хабараўскі край, дзе ўладкаваўся ў Хабараўскую філярмонію. Там жа яны з Сімай разьбегліся...
    У 1957 г. Бельды робіцца ляўрэатам Сусьветнага фэсту моладзі і студэнтаў у Маскве. Яго запрасілі працаваць у Маскву. І ўжо ў 1960 г. Бельды робіцца ляўрэатам Усерасійскага конкурсу артыстаў эстрады. Выступаў пад сцэнічным імем Кала [Кола] Бельды. Да 1990 г. працаваў у Масканцерце, у якасьці саліста-вакаліста.
    Найвялікшая вядомасьць прыйшла да артыста Кала Бельды з выкананьня песьні “Павязу цябе я ў тундру" (Музыка Фрадкіна на верш М. Пляцкоўскага). Гэтая песьня прагучала ўпяршыню ў тэлевізійным эфіры падчас “Песні года” ў 1972 годзе.
    Больш 30 гадоў Кола Бельды гастраляваў па краіне і за мяжой, выступіў у 46 краінах сьвету. Быўшы нанайцам, Кола Бельды як бы выступаў ад імя ўсіх малых народнасьцяў Далёкага Ўсходу, Сыбіры і Крайняй Поўначы. Героі яго песень - нанайцы, якуты (“Песьня закаханага якута” Л. Лядовай на вершы В. Старасьціна), чукчы, удэге, ніўхі, орачы, ханты, ітэльмены, комі і інш., якія жывуць сваім няхітрым жыцьцём - рыбаловы, паляўнічыя, аленяводы. Кола Бельды апяваў прыгажосьць тундры і Крайняй Поўначы, паэтызаваў занятку малых народаў. Ён сьпяваў пра Чукотку, Нар’ян-Мар, Сахалін, пра тундру і тайгу. Усьвядомленым выбарам Бельды было ўключэньне ў свой рэпэртуар песень 26 карэнных малалікіх народаў Поўначы, Сыбіры і Далёкага Ўсходу.
    Кала Бельды зьяўляецца Заслужаным артыстам ЯАССР ды РСФСР.
    «Во времена СССР Кола Бельды (Николай Иванович) - заслуженный артист Якутской АССР, эстрадный певец, который объездил с гастролями почти весь мир. Переехав на постоянное место жительства в Москву, приехал на гастроли в Мозырь, посмотреть на родину Эдуарда Карловича, так как учился в школе Якутии, носящей имя Э. К. Пекарского, и из его биографии знал о Мозырщине. /Анна Булаш (библиотекарь городской филиал № 12, Мозырьской РЦБС). Эдуард  Карлович  Пекарский. (25. 05. 2009 г.)./Калі ў Мазыры было ўсесаюзнае будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода, з канцэртамі ў горад прыяжджалі многія вядомыя артысты эстрады. А адзін з іх сам напрасіўся на гастролі ў Мазыр. Гэта быў Кала Бельды, найбольш вядомы па песьні “Увезу тебя я в тундру”. Ён пахадзіў па горадзе, зьезьдзіў у Барбароў, каб паглядзець дзе рос і вучыўся герой Якутыі, сфатаграфаваў мясьціны, родныя якуцкаму настаўніку і вучонаму”. /Ганна Булаш (бібліятэкар філіяла № 12 Мазырскай гарадзкой бібліятэкі). Эдуард Пякарскі – беларус у Якуціі. Да 155-годдзя з дня нараджэньня. //тКраязнаўчая газета. № 43. Лістапад. Мінск. 2013. С. 5./ “Историю о том, как гость с далекой якутской земли захотел увидеть места, связанные с именем Эдуарда Пекарского, нам рассказали и в Мозыре. Известный певец Кола Бельды, прославившийся песней «Увезу тебя я в тундру...», во время гастролей в этом городе посещал мозырскую гимназию и ездил в деревню Барбаров. /Оксана Мытько. Имя на карте. Эдуард Пекарский. // 7 дней. Минск. 28 августа 2014./ Але Кала Бельды не вучыўся у школе імя Пякарскага, ды і Якутыю толькі наведваў некалькі разоў.
    Тут, у Маскве ён сустрэў сваё новае каханьне - Ларысу Сямёнаўну Іванову (1924-1989), якая стала яго жонкай на цэлых 23 гады. Пахаваная на Хімкінскіх могілках у Маскве.
    У 1990 г. артыст жаніўся на Вользе Аляксандраўне, якая нарадзілася ў г. Камсамольск-на-Амуры (Хабараўскі край) ды пакінуў Маскву і пасяліўся ў Хабараўску. 24 лютага 1991 г. у іх нарадзілася дачка Алена.

    Мікалай Бельды раптоўна памёр ад інфаркту міякарда 21 сьнежня 1993 г. Пахаваны ў Хабараўску на Цэнтральных могілках.
    Пасьля сьмерці Кала яго жонка, лекар дзіцячай паліклінікі, арганізавала грамадзкі фонд “Кала Бельды” - грамадзкую некамэрцыйную арганізацыю.


                                      Вольга Бельды: “Усё думалі, што Кола Бельды – якут”
    Упершыню ў Якуцку гасьцюе ўдава Кола Бельды, кандыдат гістарычных навук, мастак Вольга Бельды, якая бярэ ўдзел у V фэсьце касьцярэзнага мастацтва народаў Расеі. Пра жыцьцё Кала Бельды яна распавяла карэспандэнту ЯСИА.
    Кола Бельды - вядомы савецкі сьпявак, візытнай карткай якога была песьня “Павязу цябе я ў тундру”, нанаец па нацыянальнасьці, які апеў Поўнач.
    “Кола Бельды быў заслужаным артыстам Якуцкай АССР, затым ён ужо стаў заслужаным артыстам РФ. Насамрэч усё думалі, што ён якут. Па нацыянальнасьці мы нанайцы, а сьпяваў ён песьні ўсіх карэнных малалікіх народаў Поўначы. Некалькі разоў пабываў ў Якутыі, у яго тут былі сябры. А  пазнаёміліся мы з Кала Бельды ў Маскве, нас пазнаёміў мой стрыечны брат, які добра яго ведаў. Я працавала над дысэртацыяй у Пецярбургу, а брат запрасіў у Маскву. Думала, папрацую ў знакамітай Ленінцы, але не атрымалася. На другі дзень знаёмства Кала Бельды прапанаваў выйсьці за яго замуж”, - распавядае Вольга Бельды.
    “Мне было трыццаць гадоў, а чамусьці шмат хто, думаюць, што ён жаніўся на вельмі маладзенькай. Зусім не. Да знаёмства з ім я бачыла яго толькі па тэлевізары. У нас ёсьць дачка, Алена. Яна сёлета скончыла Далёкаўсходнюю акадэмію эканомікі і права, цяпер працуе. Жывём у Хабараўску”, - Бельды распавядае ў нацыянальным нанайскім гарнітуры. 


    Вольга Бельды рыхтуе кнігу пра жыцьцё і творчасьць мужа, зьбірае ўсе ўспаміны па макулінках. “Дасылаюць з розных краін, розныя людзі. І цяпер людзі сьпяваюць яго песьні. Хацела прывезьці яго канцэртныя гарнітуры ў Якуцк на фэст, але па фармаце мерапрыемства сказалі не падыходзіць. Але ў любым выпадку, я гатовая супрацоўнічаць”, - кажа Бельды. 
/03. 11. 2014 ysia.ru›news/23356…vse_dumali_chto_kola…yakut.htm/



    Кацярына Амур,
    Койданава.


пятница, 26 декабря 2014 г.

Маза Лакша. Мастачка Ірына. Койданава. "Кальвіна" 2014.





    Ірына Арсенцьеўна Пархоменка, у замужжы Воркіна [Оркина] – нар. у раённым цэнтры Мазыр Гомельскай вобласьці Беларускай ССР (СССР).
    У 1973 г. скончыла Абрамцаўскае (Хацькоўскае) мастацка-прамысловае вучылішча імя Васьняцова (аддзяленьне керамікі) у Маскоўскай вобласьці РСФСР.
    У 1976 г. была накіраваная Міністэрствам лясной прамысловасьці Расеі на працу ў краявы цэнтар Хабараўск РСФСР. Ад 1976 г. па 1993 г. працавала мастаком, затым галоўным мастаком Аб’яднаньня народных мастацкіх промыслаў у Хабараўску.
    У 1989 г. скончыла Мастацка-графічны факультэт Хабараўскага Дзяржаўнага пэдагагічнага інстытута. Ад 1993 г. чалец Зьвязу мастакоў Расеі.
    Ляўрэат Усесаюзнага конкурсу ў галіне керамікі (1980 г., Масква), дыплямант Усерасейскага агляду-конкурсу ў галіне керамікі “Адроджаная традыцыя”. Удзельнік шматлікіх выстаў у Расеі і за яе межамі. Асноўная тэхніка, у якой працуе цяпер - тэракота. Яе стыль - вытанчаная скульптура малых формаў, дэкаратыўныя вазы, талеркі.
    У графічных працах выкарыстоўвае паперу, пастэль, туш, пяро. Стварыла свой стыль – вершаграфіку, дзе яе творы дапаўняецца ейнымі вершаванымі радкамі.
    Пэрсанальныя выставы праходзілі ў музэях і галерэях Хабараўска, Якуцка (1990), Уладзівастока, Знаходкі, Масквы, Санкт-Пецярбурга, а гэтак жа Японіі, ЗША, Нямеччыны, Францыі...
    Жыве ў Мюнхэне (Нямеччына).
    З перапіскі Ірыны Воркінай з вядомым краязнаўцам Дзяржыншчны Лявонам Сьцяпанавічам Целешам (ягоная маці ў дзявоцтве мела прозьвішча Пархоменка), які нарадзіўся 9 красавіка 1941 г. у м. Мазыр Палескай вобласьці БССР:




    Ірына Воркіна:
    Дабры дзень, братачка. Я была ў Якуцку з МЭГАФОНАМ. Пад іх эгідай праводзіла майстар-клясы для дзяцей і дарослых. Усё было вельмі добра арганізавана!
    Якутыя. 30 лістапада 1914 г. Горад Пакроўск. На беразе ракі Лена. Амур, вядома шырэй, але Лена таксама ўражвае.



                                                   Якуцк. Цэнтар вечнай мерзлаты.
    Якуты вялікія малайчыны: такі клясны брэнд з заламі ў вечнай мерзлаце прыдумалі. Зараз яны зьбіраюцца клянаваць маманта. Летась адкапалі на крайняй сваёй поўначы тушу маманта з практычна ЖЫВОЙ КРЫВЁЙ! І я думаю, у іх атрымаецца. (Калі кітайцы не абгоняць...)
                                                             Якутыя. 1 сьнежня.
 









    Якутыя. Мароз каля 40 з мінусам. Букет з марожанай рыбы на рынку Якуцка. У “Цэнтры вечнай мерзлаты” скульптуры з лёду. Залі выдзеўбаны ў гары. Вельмі цікава.
 





    Лявон Целеш:
    Ірыначка, ну ты і малайчына! Выбрацца ўзімку ў марозную Якутыю? Я б у гэту пару года лепш абраў бы Канары, Гоа, Тайлянд... Новых уражаньняў табе, сыбірскага здароўя!
    Ірына Воркіна:
    Такое наведваньне Якутыі ані не горш наведваньня Тайлянду! Усё было добра арганізавана МЭГАФОНАМ!
 



    Маза  Лакша,
    Койданава.



четверг, 25 декабря 2014 г.

Насрула Дойч. Дрэздэнец Кісялёў. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Ігар Мікалаевіч Кісялёў нар. 10 студзеня 1968 г. ў м. Дрэздэн у Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, ў сям’і савецкага вайскоўца.
    У 1985 г. скончыў сярэднюю школу № 2 у г. Дзяржынску Мінскай вобласьці БССР, пасьля чаго быў накіраваны па лініі райваенкамата на курсы аўтакранаўшчыкоў, якія скончыў у 1986 г.
    Пасьля недоўгачасовага пэрыяду працы будаўніком у ПМК-190 г. Дзяржынску, у лістападзе 1986 г. Дзяржынскім райваенкаматам паклікаецца на вайсковую службу ў Савецкае Войска.
    Улічваючы пададзены ім рапарт аб накіраваньні яго ў склад абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане, ён накіроўваецца ў навучальнае падразьдзяленьне па падрыхтоўцы малодшых камандзіраў у Кешынскі мотастралковы полк, які дыслакуецца ў г. Ашхабад Туркмэнскай ССР, а ў траўні 1987 г. самалётам перакідаецца на тэрыторыю Аўганістана і залічаецца на пасаду кулямётчыка ў падразьдзяленьне выведкі 101 мотастралковага палка, які дыслакуецца на перавале Рабаці-Мірза ў правінцыі Герат.
    Пасьля дэмабілізацыі з войска, у студзені 1989 г. вярнуўся ў г. Дзяржынск, працаваў аўтакранаўшчыком у ПМК-190, выяжджаў на заробкі ў Якутыю (шабашка).
    Потым зрабіўся індывідуальным прадпрымальнікам, выкарыстоўваючы аўтакран для выкананьня будаўнічых прац.
    Жанаты, мае дваіх дзяцей. Пражывае ва ўласнай хаце ў горадзе Дзяржынску.
    Узнагароджаны: Ганаровай граматай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР “Воіну-інтэрнацыяналісту”, шасьцю мэдалямі, у тым ліку медалем “За баявыя заслугі”.
    Літаратура:
    Высоцкий Н. И.  Под небом Афгана, посвящается воинам- интернационалистам, уроженцам и жителям Дзержинского района Минской области. Дзержинск. 2013. С. 50./
    Насрула Дойч,
    Койданава.



Юля Сівер. Ота Шміт. Койданава. "Кальвіна". 2014.












    Ота Юльевіч Шміт – нар. 18 (30) верасьня 1891 г. у губэрнскім месьце Магілёў Расейскай імпэрыі.
    Ягоныя продкі па бацькоўскай лініі паходзілі з немцаў-каляністаў, якія перабраліся ў Ліфляндыю ў 2-й палове XVIII ст., а па матчынай— мясцовыя латышы па прозьвішчы Эргле.
    Вучыўся напачатку ў магілёўскай мужчынскай гімназіі, затым у 2-й кіеўскай клясычнай гімназіі (шмат гадоў ягоныя бацькі працавалі земскімі ўрачамі ў Палтаўскай губэрні), якую скончыў у 1909 г. з залатым мэдалём. У тым жа годзе паступіў на фізыка-матэматычнае аддзяленьне Кіеўскага унівэрсытэту, які скончыў у 1913 г.
    У 1913-1917 гадах Шміт працаваў выкладчыкам ва унівэрсытэце Кіева і навучальных установах Масквы. Ад 1918 г. чалец РКП(б).
    Ото Шміт чалец Украінскай Акадэміі навук з 1934, чалец-карэспандэнт АН СССР з 1933 г., Герой Савецкага Саюзу (1937). Заснавальнік і загадчык катэдрай вышэйшай альгебры (1929-1949) фізыка-матэматычнага факультэту - мэханіка-матэматычнага факультэту МДУ. У 1930-1934 гг. кіраваў знакамітымі арктычнымі экспэдыцыямі на ледакольных параходах “Георгий Седов”, “Александр Сибиряков” і “Челюскин”. Распрацоўваў касмаганічную гіпотэзу ўтварэньня целаў Сонечнай сыстэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газава-пылавага воблаку. Аўтар працаў па вышэйшай альгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924-1942). Ад 28 лютага 1939 г. па 24 сакавіка 1942 г. быў віцэ-прэзыдэнтам АН СССР. Неаднаразова бываў у Якуцкай АССР.
    Памёр 7 верасьня 1956 г. у п. Мазжынка, Адзінцоўскага раёну Маскоўскай вобласьці і быў пахаваны на Новадзявочых могілках.




    Імем Ота Шміта названы савецкі навуковы ледакол, які быў спушчаны на ваду ў 1979 годзе. У Ліпецку, Адэсе, Казані, Гелянджыку, Днепрапятроўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Віньніцы, Мурманску, Полацку ёсьць вуліцы названыя ў гонар вучонага, у родным горадзе Шміта— Магілёве — праспэкт. У канцы 50-х гадоў меліся прапановы па перайменаваньню Магілёва ў горад Шміт. У 1995 годзе Расейскай акадэміяй навук зацьверджаная прэмія імя О. Ю. Шміта за выбітныя працы ў галіне дасьледаваньня і засваеньня Арктыкі. У СССР у гонар Шміта існавалі імёны - Оюшминальд(а): «Отто Юльевич Шмидт на льдине», Лагшминальд(а): «лагерь Шмидта на льдине», Лагшмивар(а), Лашмивар(а): «Лагерь Шмидта в Арктике».
    Працы:
    Об уравнениях, решаемых в радикалах, степень которых есть степень простогочисла. Киев. 1913. 60 с. [«Отт. из “Университетских известий» за 1913 г.»]
    Абстрактная теория групп. Киев. 1916. 215 с.
    Математические законы денежной эмиссии. Москва – Петроград. 1923. 17 с. [«Отт. из журн. «Вестник социалистической академии» № 3 за 1923 г.»]
    Задачи марксистов в области естествознания. доклад  о, Ю. Шмидта. Прения по докладу и заключительное слово. Москва. 1929. 130 с. [Коммунистическая академия. Труды Второй Всесоюзной конференции марксистско-ленинских научных учреждений. Вып. 2.]
    Задачи марксистов в области естествознания. доклад  о, Ю. Шмидта. Прения по докладу и заключительное слово. Москва. 1930. 129 с. [Труды Второй Всесоюзной конференции марксистско-ленинских научных учреждений. Вып. 2.]
    Высшая алгебра. Задание 1. Москва. 1931. 16 с.
    Абстрактная теория групп. 2-е изд. Москва-Ленинград. 1933. 180 с. [«Отт. из Унив. известий за 1914-1915 гг.»]
    Высшая алгебра: Вып. 1. Начало теории определителей. Москва - Ленинград. 1933. 40 с.

    Высшая алгебра: Вып. 1. Начало теории определителей. Москва. 1934. 48 с.
    Шмидт, О.Ю. Высшая алгебра: Вып. 2. Введение в теорию и практику алгебраических уравнений. Москва. 1934. 37с.
    Исследование Арктики в Советском союзе. Москва. 1934. 23 с.
    Высшая алгебра: Вып. 1. Начало теории определителей. Москва. 1935. 40 с.
    Высшая алгебра: Вып. 2. Введение в теорию и практику алгебраических уравнений. Москва. 1935. 37 с.
    Шмидт О. Ю. Исследование Арктики в Советском союзе (серия «Доклады советской делегации на международном географическом конгрессе в Варшаве».) Москва. 1934.
    Растёт мощь нашей социалистической родины: Речи на 7 съезде Советов СССР. Москва – Куйбышев. 1935. – 86с.
    Беседа О. Ю. Шмидта с пионерами. Киев – Одесса. 1935. – 46 с.
    Наши задачи в 1936 году. Доклад на Совещании 13 января 1936 г. Ленинград. 1936. 28 с. [Совещание хозяйственных работников системы Главсевморпути при СНК СССР]
    Освоение Северного морского пути и задачи сельского хозяйства Крайнего Севера. [Доклад акад. О. Ю. Шмидта на II расширенном пленуме Комиссии Севера 25/II 1937 г. при Всесоюзной акад. с.-х. наук им. В. И Ленина] Москва – Ленинград. 1937. 15 с.
    Четыре лекции о теории происхождения Земли. Москва - Ленинград. 1949. 72 с.
    Возникновение планет и их спутников. (Доклад, прочитанный на сессии Отделения физико-математических наук АН СССР 24 октября 1949 г.) Москва – Ленинград. 1950. 20 с. [Академия наук СССР. Труды Геофизического института. № 11 (138)]
    Четыре лекции о теории происхождения Земли. 2-е изд., доп. Москва - Ленинград. 1957. 96 с.
    Четыре лекции о теории происхождения Земли. 3-е изд., доп. Москва. 1957. – 140 с.
    Избранные труды. Т.1. Математика. Москва. 1959. 315 с.
    Избранные труды. Т.2. Географические работы. Москва. 1960. 215 с.
    Избранные труды. Т.3. Геофизика и космогония. Москва. 1960. 210 с.
    Происхождение Земли и планет. Москва. 1962. 131 с.
    Неопубликованные письма О. Ю. Шмидта. Сост. А. В. Артемьев. Минск. 1976. 30 с.
    Літаратура:
    Lepidiebiskej A.  Cөlyyskynyster. [оскуолаҕа киириэн иннинээҕи саастаах оҕолорго]. Москуба – Лиэнингрээт. 1939. 39 с.
    Шмидт Отто Юльевич. // Большая советская энциклопедия. 2-е изд. Т. 48. Москва. 1957. С. 125.
    Отто Юльевич Шмидт. Жизнь и деятельность. Сборник, посвященный Герою Советского Союза академику О. Ю. Шмидту. 1891-1956. Москва. 1959. 470 с.
    Буйницкий В. Х.  Отто Юльевич Шмидт. // Отечественные физики-географы. Москва. 1959. С. 766-774.
    Водопьянов М. В., Григорьев Г. К.  Повесть о ледовом комиссаре. Москва. 1959. 199 с.
    Подвигина Е. П., Виноградов Я. К.  Академик и герой. Москва. 1960. 31 с. (Герои и подвиги).
    Ратобыльский Н. С. Наш земляк – академик и герой. // Магілёўская праўда. Магілёў. 2 кастрычніка 1966. С. 3.
    Миронов А.  Ледовая одиссея (Записки челюскинцев). Документальная повесть. Москва. 1966. 230 с.
    Ратабыльскі, М. С. Подзвіг у льдах. // Магілёўская праўда. Магілёў. 18 лютага 1967. С.4.
     Ратабыльскі, М. С. Юбілей “Паўночных Палюсоў”. // Магілёўская праўда. Магілёў. 3 чэрвеня 1967. С. 4.
    Начальник Арктики. // Грицкевич В. П.  Путешествия наших земляков. Из истории страноведения Белоруссии. Минск. 1968. С. 215-221.
    Иванов А.  “Ледовый комиссар”. К 80-летию со дня рождения О. Ю. Шмидта. // Социалистическая индустрия. Москва. 1 октября 1971.
    Шміт Ота Юльевіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ХІ. Мінск. 1974. С. 344-345.
    Дуэль И.  Линия жизни. Документальная повесть. Москва. 1977. 128 с.
    Шевелёв М. И.  Пионер Арктики. К 90-летию со дня рождения Героя Советского Союза академика О. Ю. Шмидта. // Гудок. Москва. 30 сентября 1981.
    Салаўёў М.  Чалавек будучыні. // Чырвоная змена. Мінск. 1 кастрычніка 1981.
    Репин Л.  Теорема жизни. К 90-летию со дня рождения академика О. Ю. Шмидта. // Комсомольская правда. Москва. 2 октября 1981.
    Шмидт О. Ю.  К 90-летию со дня рождения. Статьи // Природа. № 10. Москва.1981. С56-70.
    Шміт Ота Юльевіч. // Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя ў 5 тамах. Т. 5. Мінск. 1981. С. 669.
    Прысвечана О. Ю. Шміту. // Магілёўская праўда. Магілёў. 6 лютага 1982.
    Васільеў П. П.  Партрэт на скале. // Магілёўская праўда. Магілёў. 14 ліпеня 1982.
    Левин Б.  О. Ю. Шмидт – учёный-энциклопедист. // Наука и жизнь. № 3. Москва. 1982. С. 50-57.
    Алгебра. Сборник работ, посвященных 90-летию со дня рождения О. Ю. Шмидта. Москва. 1982. 163 с.
    О. Ю. Шмидт и советская геофизика 80-х годов. материалы сессии ин-та, 26-27 окт. 1981 г. и совещ. 28 окт. 1981 г. Москва. 1983. 261 с.
    Шумейко М.  Большевистская республика во льдах. // Знамя юности. Минск. 13 апреля 1984.
    Валчанкова К.  Матэматык, палярнік, астраном. // Магілёўская праўда. Магілёў. 7 снежня 1984.
    Росіч Ю.  Легендарны Ота Шміт. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 26 красавіка 1985. С. 3.
    Воскобойников В. М.  Зов Арктики. Новосибирск. 1985. 190 с.
    Отто Юльевич Шмидт. Альбом. Авт. текста и сост. А. И. Леденев. Минск. 1985. 32 с.
    З імем Шміта. // Магілёўская праўда. Магілёў. 23 жніўня 1986.
    Ледовая Одиссея. // Миронов А.  Избранные произведения в 2-х томах. Т. 1. Минск. 1986. С. 106-366.
    Ножнікаў М.  У гонар першага героя. // Магілёўская праўда. Магілёў. 25 ліпеня 1987.
    Шмидт О. Ю. // Их именами названы: Энциклопедический справочник. Москва. 1987. С. 687.
    Шмидт О. Ю. // Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь в 2-х томах. Т. 2. Москва. 1988. С. 705.
    Шмидт О. Ю. // Могилёв. Энциклопедический справочник. Минск. 1990. С. 448-449.
  Могилёвец Н.  Отто Шмидт и филателия. // Магілёўс. праўда. – 1991. – 14 жн.
    Ножников Н.  Один во многих ипостасях. Штрихи к портрету О. Ю. Шмидта // Магілёўская праўда. Магілёў. 26 жніўня 1991.
    Байкова Н.  “Лядовы камісар”. // Магілёўская праўда. Магілёў. 18 верасня 1991.
    Симаньков В.  Герой-академик. О. Шмидт. // Вестник Могилёва. Могилев. 27 сентября 1991.
    Цветаева М.  Челюскинцы. Стихи. // Магілёўская праўда. Магілёў. 28 верасня 1991.
    Сафронаў А.  Першы сярод чалюскінцаў: О. Ю. Шміт. // Звязда. Мінск. 28 верасня 1991.
    Назаровіч М.  Кім ганарыцца горад. Да 100-годдзя з дня нараджэння О. Ю. Шміта. // Магілёўская праўда. Магілёў. 2 кастрычніка. 1991.
    Іофе Э.  Ламаносаў з Магілёва. // Чырвоная змена. Мінск. 7 кастрычніка 1991. С. 10.
    О. Ю.Шмидт. // Грэхэм Л.  Естествознание, философия и науки о человеческом поведении в Советском Союзе. Москва. 1991. С. 378-382.
    Никитенко Н. Ф.  О. Ю. Шмидт. Книга для учащихся 8-11 классов средней школы. Москва. 1992. 159 с.
    Никитенко Н. Ф.  О. Ю. Шмидт. Москва. 1992. 159 с. (Люди науки).
    Матвеева Л. В.  Отто Юльевич Шмидт 1891-1956. Москва. 1993. 202 с.
    Іофе Э. Р.  Ламаносаў з Магілёва: Феномен Шміта. // Пачатковая школа. № 1. Мінск. 1995. С. 49-50.


    Шміт Ота (1891-1956). // Географы і падарожнікі Беларусі. Альбом – атлас пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук В. А. Ярмоленкі. Мінск. 1999. С. 34.
    Гапоненка В. Шміт Ота Юльевіч. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Выданне першае, разлічанае на дапаўненні. Мінск. 2000.
    Боякова С. И.  О. Ю. Шмидт и освоение Арктики. К 110-летию со дня рождения крупного российского ученого-математика, геофизика, академика О. Ю. Шмидта. // Якутский архив. № 3. Якутск. 2001. С. 69-73.
    Негенбля И. Е.  Челюскинская эпопея. //Якутия. Якутск. 7апреля (С. 4); 8 апреля (С. 4) 2004.
    Михайлов В. Челюскинцы. // СБ. Беларусь сегодня. Минск. 20 декабря 2005.
    Гапоненка В.  Шміт Ота Юльевіч. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 552-553.



    Жонка Вера Хведараўна, у дзявоцтве Яніцкая (1889-1937) нар. у Стараканстанцінаве Валынскай губэрні, у сям’і лекараў Хведара Яніцкага ды Лізаветы, у дзявоцтве Гросман. Скончыла з залатым мэдалём Мырыінскую жаночую гімназію ў Адэсе, у 1912 г. гістарычны факультэт Вышэйшых жаночых (Бястужаўскіх) курсаў. Пасьля пераезду разам з мужам Ота ў Маскву скончыла курсы ў Інстытуце  вышэйшай нэрвовай дзейнасьці, сакратар Расейскага псыхааналітычнага таварыства. Таксама скончыла Унівэрсытэт Марксызма-Ленінізму (1936). Памерла ад базедавай хваробы.


    Сын: Уладзімір Отавіч Шміт (1920-2008) – кандыдат тэхнічных навук, прафэсар.



    Маргарыта Эмануілаўна, у дзявоцтве Галасоўкер (1889-1955) нар. у Кіеве – дачка хірурга Эмануіла Галасоўкера, які паходзіў з сям’і заможнага землеўласьніка Гаўрылы Абрамавіча Галасоўкера і Мані Абрамаўны, у дзявоцтве Фількенштэйн. Да 1931 г. Маргарыта загадвала аддзелам французскай рэвалюцыі Інстытута Маркса-Энгельса, затым загадчыцай сэктару мастацкіх ілюстрацый Інстытута сусьветнай літаратуры АН СССР (1935-1949).

    Сын Сігурд Отавіч Шміт (1922-2013) – савецкі і расейскі гісторык, акадэмік

    Аляксандра Аляксандраўна, у дзявоцтве Горская (1906-1995), нар. на ст Абухава пад Санкт-Пецярбургам, у рабочай сям’і. – удзельніца экспэдыцыі на параплаве Чэлюскін (прыбіральшчыца). Узнагароджаная ордэнам Чырвонай зоркі. Адказны работнік Ленінградзкага порту.


    Сын Аляксандар Отавіч Шмит (1934-2010). Геоляг, удзельнік шматлікіх геалягічных экспэдыцый, у тым ліку і на Алданскі шчыт, першаадкрывальнік у 1960 г. мінэралу чараіт. Пахаваны на праваслаўных Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.




    Юля Сівер,
    Койданава.