вторник, 11 ноября 2014 г.

Юсель Хэдар. Хедарысты Цёмкін. Койданава. "Кальвіна". 2017.

                                                             ХЕДАРЫСТЫ ЦЁМКІН
    Самул [Самуил, Шмуль] Мордухавіч Цёмкін [Темкин] нар. у 1886 г., у павятовым месьце Слуцак Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, габрэй, мешчанін.
    Атрымаў хатнюю адукацыю. Народны настаўнік у хедары.
    У 1903-1905 гг. працаваў ў местах Пінск ды Роўна ў арганізацыях БУНДа пад мянушкай “Мітрафан”. У 1906 г. працаваў ў местах Слуцк ды Бабруйск Менскай губэрні ў арганізацыях БУНДа пад мянушкай “Зальман”, вёў арганізацыйную працу.
    З 1907 г. будучы на вайсковай службе ў 18-м Сыбірскім стралковым палку, працаваў у Вехневудзінску ў ваеннай арганізацыі РСДРП. Арыштаваны і 22 лютага 1908 г. часовым ВС у Верхневудзінску асуджаны па 102 арт. ч. 1 КП за прыналежнасьць да агульна расейскага ваеннага саюзу на 4 гады катаргі.
    Пакараньне адбываў у Верхневудзінску і Горным Зерэнтуі. Нерчынскай катаргі. Ад 1912 г. выйшаў на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць. Яму, таму што пакутаваў на базедаву хваробу ды раматус, дазволілі жыць у Якуцку.
    17 траўня 1913 г. старшыня гаспадарчага кіраваньня Якуцкай габрэйскай малітоўнай хаты Г. Кершэнгольц зьвярнуўся да інспэктара народных вучэльняў Якуцкай вобласьці з просьбай адкрыць пры малітоўнай хаце казённую габрэйскую школу (хедар) для навучаньня габрэйскіх дзяцей закону юдзейскай веры, а таксама чытаньню і пісьму па-габрэйску. Палітычны ссыльны Самуіл (Шмуль) Цёмкін зьвярнуўся з прашэньнем даць яму дазвол на званьне настаўніка для навучаньня габрэйскіх дзяцей. Ды і якуцкія габрэі, якія намагаліся адчыніць габрэйскую школу, клапаталі за Цёмкіна, заяўляючы, што гэткіх як ён, які умее навучаць па габрэйску, на сёньняшні дзень няма ў Якуцку. Але яму было адмоўлена, як нядобранадзейнаму, а выдалі пасьведчаньне на званьне настаўніка радавому 130-го пяхотнага палка Арону Хаіму Юселю Мойшавічу Страду. У 1913 г. у Якуцку было 90 габрэйскіх сем'яў, а дзяцей школьнага ўзросту больш ста. Але афіцыйна школа не была адчынена.
    Працаваў на валцы лесу і даваў прыватны ўрокі.
    Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. застала яго ў Іркуцку. Чалец УКП(б). Уваходзіў у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльна-пасяленцаў. Білет чальца № 1026.
    Літаратура:
    Темкин Самуил Маркович. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 631.
    Васильев Г. А.  Из революционного прошлого /1-е изд. Улан-Удэ, 1958, 2-изд. Улан-Удэ. 1968./ С. 38.
    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. II. После революции. Якутск. 1999. С. 96.
    Юсель Хэдар,
    Койданава.