пятница, 7 ноября 2014 г.

Мастрыдзія Маха. Быхаўскі мешчанін. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Лейба [Лев] Маркавіч Зак нарад. ля 1852 г. ў месьце Быхаў Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і, з мяшчанаў.
    З восені 1874 г. па красавік 1877 г. вучыўся ў Тэхнічным інстытуце ў Бэрліне (Нямеччына), але курсу не скончыў. У 1877 г. вярнуўся ў Расею. Жыў у Санкт-Пецярбурзе, дзе вёў прапаганду сярод працоўных. Быў чальцом “Таварыства сяброў” Натансана-Хазава.
    Пераехаў у Самару, дзе жыл пад прозьвішчам Заноўскага, служыў на заводзе, распаўсюджваў нелегальную літаратуру. Арыштаваны ў Самары 20 траўня 1877 года і прыцягнуты да дазнаньня, узьнікламу па справе “Таварыства сяброў”, па абвінавачваньні ва ўдзеле ў справах таварыства і ў зносінах з яго чальцамі. Ад 23 лістапада 1877 года ўтрымоўваўся ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. Па найвысачэйшым наказе 29 лістапада 1878 г. справа аб ім была вырашана ў адміністрацыйным парадку з высыланьнем яго пад нагляд паліцыі ва Ўсходнюю Сыбір.
    19 сьнежня 1878 г. быў вызвалены з крэпасьці і перададзены ўладам дзеля пасяленьня па месцы прызначэньня. 7 чэрвеня 1879 г. з Вышневалоцкай перасыльнай турмы адпраўлены ў Сыбір.
    У верасьні 1879 г., па распараджэньні генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры, паселены ў Енісейске, потым пераведзены ў Мінусінск. У жніўні 1881 г., пражываючы ў Енісейску, быў западозраны ў садзейнічаньні ўцёкаў Вішнявецкага і Мікалая Емельянава. Па пастанове Асобай нарады ад 19 красавіка 1882 г. тэрмін нагляду падоўжаны на тры года.
    Па заканчэньні тэрміна вернуты ў Менск, дзе другасна арыштаваны 1 красавіка 1888 г. за ўдзел у гуртках, арганізаваных сярод працоўных, і ў адміністрацыйным парадку высланы ізноў ва Ўсходнюю Сыбір пад нагляд паліцыі на пяць гадоў. Да 1893 года жыл у Сярэдне-Калымску Калымскай акругі Якуцкай вобласьці, затым па хваробе кастаедай сківіцы, якая патрабавала апэратыўнага мэдыцынскага ўмяшаньня, пераведзены ў места Якуцк, дзе яму вырабілі апэрацыю. а так як пасьля яе патрабавалася яшчэ доўгі час мэдыцынскае назіраньне, быў пакінуты ў Заходне-Кангаласкім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці.
    У 1893 годзе, для лячэньня сваёй хваробы, пераведзены ў Іркуцк. У 1896 г. вернуты са ссылкі і паселены ў Менску, дзе разам з сястрой, пачаў перакладаць на рускую мову працу Карла Маркса “Капітал”.
    Памёр у 1897 г. у Менску ад крываўкі, зьдзейсьніўшы пераклад толькі І тому “Капіталу”.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 183-184.
    Зак Лев Маркович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. ІІ. Семидесятые годы. Выпуск IІ. Москва. 1930. Стлб. 438-440.
    Корнилович Э.  Узник Петропавловской крепости. // Маяк Прыдняпроўя. Быхаў. 14 студзеня 2014.
    Мастрыдзія Маха,
    Койданава.