среда, 12 ноября 2014 г.

Гашась Куцэнка. Машыністка Людка. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                         МАШЫНІСТКА  ЛЮДА
    Людміла Сямёнаўна Лабада [Лобода], у замужжы Яцэнка [Яценко] – нар. у верасьні 1922 г. у в. Дайнава Ігуменскага вуезда БССР, беларуска, 9 кл.
    Жыла ў мяст. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Ад 1938 г. па 1941 г. чалец ЛКСМБ.
    Пад час акупацыі БССР Вэрмахтам працавала машыністкай у раённай управе.
    21 ліпеня 1945 г. Асобай Нарадай пры НКУС СССР за службу ў карных нямецкіх ворганах “СД” ды здрадлівую дзейнасьць была асуджаная па арт. 63-1 КК БССР да ППЛ тэрмінам да 5 гадоў без паражэньня ў правах.
    У 1949 годзе, пасьля адбыцьця асноўнага тэрміну пакараньня на падставе Указа Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады СССР ад 21 ІІ 1948 году пераведзеная з асобага лягера № 5 (Берляг) МУС СССР у ссылку на паселішча. Распараджэньнем МДБ СССР 18/90 - 141677 ад 3. 10. 49 г. сасланая бестэрмінова у п. Нэра Аймяконскага раёну ЯАССР.
    Бацька: Лабада Сямён Канстанцінавіч, 73 гадоў
    Маці: Лабада Любоў Цімафееўна, 75 гадоў
    Сястра: Лабада Надзея Сямёнаўна, 1935 г. р. пражывае у мяст. Мар’іна Горка пад наглядам органаў МДБ, ніхто не знаходзіцца
    Муж: Шаўчэнка Іван Кузьміч 1919 г. н.
    Дачка: Шаўчэнка Натальля Іванаўна, 1951 г. р. пад наглядам ворганаў МДБ не знаходзіцца.
    Начальніку аддзела “А”... УМДБ па Менскай вобл. падпалкоўніку тав. Патапаву
     Пры гэтым вяртаем Ваш запыт № А(1) - 1153 ад 7 лютага 1952 года разам з заявай гр-на Лабада Сямёна Канстанцінавіча, па пытаньні выезду ягонай дачкі Яцэнка Л. С. у Менскую вобласьць за дзіцём. Даводзім па дадзенай заяве што с/п Яцэнка з-за не іменьнем у яе сродкаў на праезд выехаць не можа ды разам з гэтымі адначасова хадайнічае дазволіць выезд у Дальбуд яе сястры Сьмірновай Тацьцяне Сямёнаўне, 1919 г. нар., што пражывае у Менску па вуліцы Максыма Горкага, д. 84, кв. 13, якая прывязе з сабой дачку Яцэнка Л. С.
    9 аддзел УМДБ па ДБ супраць выезду ў Дальбуд гр-кі Сьмірновай Т. С. пярэчаньняў не мае.
    Нач 9 аддзяленьня УМДБ па ДБ
    падпалкоўнік Сямёнаў /подпіс/”.
    На што быў атрыманы адказ “што Сьмірнова Т. С. ад выезду ў Дальбуд адмовілася па сямейным абставінам”.
                                                                          Расьпіска
    Мною, Яцэнка Людмілай Сямёнаўнай, атрымана ад камэнданта пас. Нэра т. Карпава даведка пра вызваленьне ад ссылкі за № 3/4882 ад 15 чэрвеня 1954 г.
    6 VII 54 /подпіс/ Яцэнка.
    Кіруючыся загадам МУС і Генэральнага Пракурора СССР № 350/76 ад 24 IV 1954 году... Яцэнка Л. С. ад ссылкі на паселішчы вызваліць...
    7 чэрвеня 1954 году
    /Паводле л/с 1621 /1-10046 МУС ЯАССР/
    Гашась Куцэнка,
    Койданава