вторник, 11 ноября 2014 г.

Эржэн Джугашвілі. Ва ўсім перамога. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Сталіна Вісарыёнаўна Абгалдаева (у замужжы Іванкіна) – нар. 9 траўня 1973 г. у м. Якуцк (ЯАССР – СССР). У дзяцінстве пабывала ў Беларусі. Вучылася ў якуцкай школе № 29 (1987-1989). Займаецца індывідуальным прадрымальніцтвам. Жыве ў Якуцку па вул. Э. К. Пякарскага.
     Таксама было паведамленьне: 14 ліпеня, ІА SakhaLife:
    30 ліпеня 2009 на экраны кінатэатраў Рэспублікі Саха (Якутыя) выходзіць мастацкі фільм рэжысёра Юліі Бяляевай “Пабочная з’ява”.
    Места: Якуцк. Жанр: Псыхалягічны трылер. Вытворчасьць: Студыя “Посьпех”.
    Студыя “Посьпех” - пераможца першага Рэспубліканскага конкурсу ў галіне рэклямы “Залаты Апэльсін 2008” у намінацыі “Лепшая адзнака аўдыторыі”, ляўрэат I рэспубліканскага інтэрактыўнага конкурсу “Лепшы кліп году” ў намінацыі “Дэбют”.
    Апэратар-пастаноўшчык: Зьміцер Іданаў. Падбор актораў: Кастынгавае агенцтва “ДомиNанта”. Стыліст-грымёр: Марыя Давыдава. Музычнае суправаджэньне: Група “103”, Група “Камікадзэ”, “IV”. Працягласьць: 1 гадзіна 16 хвілінаў.
    У ролях: Вераніка Навадворская, Дар’я Абутава, Кацярына Маліноўская, Раман Кісель, Антон Міхееў, Сталіна Іванкіна-Абгалдаева, Тацьцяна Гарэева, Марыя Сакалова, Міхась Гарэев, Андрэй Ананчэнка, Алена Дрывасекава.
    Пяцёра маладых людзей у выходны дзень сустракаюцца на лецішчы. Падчас сяброўскай гутаркі яны ўспамінаюць пра тое, як варажылі на каляды. Кожны распавядае, што яму было прадказана - радасьць, гора, сьмерць… Яны разьяжджаюцца, нават не падазраючы пра тое, што “будучыня” ўжо наступіла…
    Эржэн Джугашвілі,
    Койданава