воскресенье, 9 ноября 2014 г.

Дзюня Рэмюнстар. Намесьнік Кураш. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Віктар Язэпавіч Кураш нар. 28 красавіка 1958 г. у вёсцы Юхнавічы Дзяржынскага раёна Менскай вобласьці БССР.
    Разам з Барысам Сьвятловым, цяперашнім міністрам культура Рэспублікі Беларусь, быў “байцом” першага беларускага студэнцкага атрада на будаўніцтве Якуцкага ўчастка Байкала-Амурскай магістралі: “Яны працавалі на будоўлі і езьдзілі з канцэртамі ў складзе агітбрыгады”.
    Скончыў у 1983 г. Беларускі дзяржаўны  ўнівэрсытэт; з 1983 па 1985 г. працаваў сакратаром камітэта камсамола СПТВ-40 г. Менска; з 1985 па 1986 г. - інструктарам Менскага гаркама ЛКСМБ; з 1986 па 1995 г. - памагатым намесьніка старшыні Менскага гарвыканкама; з 1995 па 2007 г. - начальнікам  кіраваньня культуры Менгарвыканкама. У 2000 г. скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
    На падставе пастановы Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2007 г. № 1572 Віктар Кураш прызначаны 3 сьнежня 2007 г. намесьнікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
    Ён адказвае за ажыцьцяўленьне інвэстыцыйнай палітыкі; утрыманьне і разьвіцьцё матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны; капітальнае будаўніцтва і рэстаўрацыю; ахову гісторыка-культурнай спадчыны; арэндныя адносіны і іншыя пытаньні распараджэньня дзяржаўнай уласнасьцю; арганізацыю справаводзтва і матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне апарата Міністэрства; ахову працы; грамадзянскую абарону і мабілізацыйную працу.
    Каардынуе працу Міністэрствы з арганізацыямі: Беларускім зьвязам архітэктараў; Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай радай па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры; Беларускай рэспубліканскай міжведамаснай камісіяй па рэстытуцыі культурных каштоўнасьцяў; Беларуска-літоўскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне аховы гістарычнай і культурнай спадчыны; рэспубліканскай рэстаўрацыйнай радай па культурных каштоўнасьцях; рэспубліканскімі ўнітарнымі прадпрыемствамі і адкрытымі акцыянэрнымі грамадзтвамі, акцыі якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраваньне Міністэрству культуры.
    Дзюня Рэмюнстар,
    Койданава.