вторник, 11 ноября 2014 г.

Мірка Харка. Мэндэль. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Мэндэль [Міхаіл] Аронавіч [Аркадзьевіч] Уфлянд нар. 10 ліпеня 1862 г. у губэрнскім месьце Менск Расейскай імпэрыі, з габрэйскіх мяшчанаў Менскай губэрні.
    Вучыўся ў Харкаўскім ўнівэрсытэце. Арыштаваны ў Маскве ў 1887 г. і высланы на 7 гадоў, “за прыналежнасьць да Харкаўскай групы “Народнай волі” пад нагляд паліцыі ў Якуцкую вобласьць.
    Прымаў удзел у Якуцкім бунце. У ліпені 1889 г. асуджаны ў Якуцку па справе 22 сакавіка 1889 г. на 20 г. катаргі.
    Да 1892 г. утрымоўваўся ў Вілюйскім астрозе, затым быў пераведзены ў Акатуйскую катаржную турму. У 1897 г. выехаў разам з жонкай у Менск.
    29 студзеня 1922 г. захварэў на запаленьне лёгкіх і 2 лютага 1922 г. памёр у Петраградзе.
   Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 224.
    Мірка Харка,
    Койданава.