пятница, 14 ноября 2014 г.

Марціса Вахлёр. Уцякач Махлін. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                               УЦЯКАЧ  МАХЛІН
    Хаім Зайвелевіч Махлін /Махлин/ нар. у 1887 г. у сям’і мешчаніна мястэчка Дашава (Дашкаўка) Быхаўскага вуезда Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    За ўдзел у сходцы рэвалюцыянэрыстых арыштаваны і па разглядзе справы ў Асобай Нарадзе пастановай Міністра унутраных спраў ад  26 студзеня 1906 г. высланы ў Якуцкую вобласьць тэрмінам на 5 гадоў. Але міністрам унутраных спраў Якуцкая вобласьць была замененая на Енісейскую губэрню. Па хваробе часова быў пакінуты ў г. Мінусінску, адкуль 25 чэрвеня 1906 г. зьдзейсьніў уцёкі але быў хутка заарыштаваны і прызначаны ў першапачатковае вызначанае дзеля яго пасяленьне - Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці 11 лютага 1907 г. і распараджэньнем Якуцкага губэрнатара пакінуты на жыхарства ў месьце, адкуль праз тры месяцы зьдзейсьніў уцёкі. Хутка быў схоплены і дастаўлены 10 чэрвеня 1908 г. у Якуцк для адбываньня тэрміна ссылкі.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 196, 359, 472.
    Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 196, 359, 472.
    Марціса Вахлёр,
    Койданава