пятница, 14 ноября 2014 г.

Дзюня Мюнстар. Міністар Сьвятлоў. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Барыс Уладзімеравіч Сьвятлоў нар. ў 1958 г. у м. Менск БССР.
    Быў “байцом” першага беларускага студэнцкага атрада на будаўніцтве Якуцкага ўчастка Байкала-Амурскай магістралі. Разам з ім там працаваў і сёньняшні намесьнік міністра культуры Віктар Кураш: “Яны працавалі на будоўлі і езьдзілі з канцэртамі ў складзе агітбрыгады”.
    У 1980 г. скончыў БДУ. У 1980–1989 гг. — старшы лябарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі Навук БССР. У 1989–1990 гадах — член рэдакцыйнай калегіі ўпраўленьня мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990–1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР. . “Добры чыноўнік, які ў той час нічым сябе не прыявіў”, — кажа былы дэпутат Вярхоўнага савета Пятро Садоўскі.
    З траўня 1994 па сьнежань 1994 года — начальнік аддзела кінавідэамастацтва Міністэрства культуры і друку. Са студзеня 1995 па жнівень 1995 года — намесьнік дырэктара фінансава-інвэстыцыйнай кампаніі “Фінансы і актывы”. У 1995–1998 гадах — намесьнік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры. У 1998–2003 гадах — начальнік аддзела кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі, намесьнік дырэктара дзяржаўнай установы “Нацыянальны прэс-цэнтар Рэспублікі Беларусь”.
    У 2003–2008 гадах — рэктар Інстытута парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.У 2008–2012 гадах — рэктар Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта культуры і мастацтваў.
    Барыс Сьвятлоў вядомы не толькі як чыноўнік у сфэры адукацыі, але і кіназнаўца. У даведніку “Беларускае кіно” ягоным працам адведзеная цэлая старонка. Кола ягоных навуковых інтарэсаў — кіно, тэлебачаньне, відэа, мультымэдыя. Шлях у кіно быў абраны яшчэ таму, што ягоны бацька Ўладзімер Сьвятлоў у свой час быў рэжысёрам. На публічных мерапрыемствах імкнецца ўжываць беларускую мову. “Са мной ён заўсёды гаворыць па-беларуску», — кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Браў удзел ва ўзнагароджваньні ў БДУ “папулярызатараў беларускай мовы”.
    Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 10 сьнежня 2012 г. разгледзеў кадравыя пытаньні і прызначыў Барыса Уладзімеравіча Сьвятлова міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.
    Дзюня Мюнстар,
    Койданава.