пятница, 14 ноября 2014 г.

Ацарай Сануннар. Музэйшчык Сьвятлана. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Сьвятлана [Светлана] Мікалаеўна [Николаевна] Ерамеева [Еремеева] – нар. 20 сакавіка 1950 г. у ЯАССР.
    Вучылася на філялягічным факультэце (французскае аддзяленьне) Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.
    Працавала ў Музэі музыкі і фальклёру народаў Якутыі, які распачаў сваю дзейнасьць у 1990 г. са збору экспанатаў, а у 1991 г. загадам № 24 Міністэрства культуры РС (Я) быў ператвораны ў рэспубліканскі музэй. Прынамсі, ідэя стварэньня музэю належыць вядомай заслужанай працаўніцы культуры РФ, заслужанай артыстцы РС (Я), ляўрэату залатога мэдалю фонду Ірыны Архіпавай Аізе Пятроўне Рашэтнікавай.
     Вяртаючыся з Францыі на цягніку, Сьвятлана Ерамеева праяжджала праз Беларусь і, нават, у Менску праінспэктавала жаночую прыбіральню ў будынаку вакзалу...
    Жыве ў Якуцку, у сучасным гмаху, які пабудаваны на месцы павеці беларускага пісьменьніка Івана Ласкова.
     Ацарай Сонуннар,
    Койданава