суббота, 8 ноября 2014 г.

Гера Барысава. Дэмакрат Гірша. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                            ДЭМАКРАТ  ГІРША
    Гірша /Гирш/ Абрамавіч Рабіновіч нарадзіўся у 1877 годзе ў сям’і мешчаніна м. Барысава Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Арыштаваны ў Менску па справе мясцовых сацыял-дэмакратычных гурткоў і па разглядзе ў Асобай нарадзе пастановай міністра ўнутраных спраў ад 31 траўня 1901 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 5 гадоў. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам прызначаны на жыхарства ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.
    12 студзеня 1902 г дастаўлены ў акруговае м. Алёкмінск Якуцкай вобласьці і Алёкмінскім акруговым спраўнікам прызначаны ў сяло Бердзенскае Амгінскай воласьці. Жыў на казённы кошт. Па прымяненьні маніфэста ад 11 жніўня 1904 г. вызвалены 23 кастрычніка 1904 г. ад ссылкі і, атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, выехаў 30 кастрычніка 1904 г на жыхарства ў г. Менск.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 130, 138, 174-175, 193, 299, 474.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 130, 138, 174-175, 193, 299, 474.
    Гера Барысава,
    Койданава.