суббота, 15 ноября 2014 г.

Лера Квант. Фізык Жарэс. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Жарэс Іванавіч Алфёраў – нар. 15 сакавіка 1930 г. ў раённым м. Віцебск БССР.
    Бацька Іван Карпавіч беларус, маці Ганна Уладзіміраўна – габрэйка. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу № 42 у Менску. Быў залічаны на 1 курс Энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту. Далей, на параду свайго настаўніка фізыкі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 г. скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава. Ад 1953 г. працуе ў Фізыка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Ёфэ (з 1987 г. да траўня 2003 г. быў дырэктарам, з траўня 2003 г. да ліпеня 2006 г. - навуковы кіраўнік). Кандыдат фізыка-матэматычных навук (1961). У 1965 уступіў у КПСС.. Доктар фізыка-матэматычных навук (1970). Прафэсар ЛЭТІ (1972). У 1990-1991 гг. — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. Ад 2003 году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплексу “Санкт-Пецярбурскі фізыка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар” РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзыдэнт РАН, старшыня прэзыдыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтра РАН. Замежны член НАН Беларусі (1995), Акадэміі навук ГДР (1987), Польскай АН (1988). Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу “Навука і жыцьцё”.
    Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфіяў і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў. Навуковыя працы па фізыцы паўправаднікоў, паўправадніковай і квантавай электроніцы, тэхнічнай фізыцы. Паклаў пачатак дасьледаваньням паўправадніковых гетэраструктур, удзельнічаў у стварэньні першых у СССР транзыстараў, фотадыёдаў і магутных германіевых выпрамнікаў.
    У жніўні 2003 г. Жарэс наведаў Рэспубліку Саха (Якуцію), дзе выступаў перад студэнтамі сталічных ВНУ.
    У 2010 годзе стаў сустаршынём Кансультатыўнай навуковай Рады Фонду “Сколкава”. Рэгулярна наведвае Беларусь зь лекцыямі. У 2003 годзе наведваў ВДТУ
    Літаратура:
    Алфёраў Жарес Іванавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 271.
    Жорес Алферов: “ГИФО – это нарушение прав человека!» // Якутск вечерний. Якутск. 15 августа 2003. С. 4.
    Лера Квант,
    Койданава.