среда, 12 ноября 2014 г.

Мэльдхільд Юст. Батанік Карла. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                                 БАТАНІК  КАРЛА
    Карл Антонавіч Меер нарадзіўся 1 красавіка 1795 года ў м. Віцебск Полацкага намесьніцтва Расейскай імпэрыі.
     Натуральную гісторыю вывучаў у Дэрпцкім унівэрсытэце у Карла Ледебура. Разам з Александарам Бунге быў помочнікам Ледебура у падарожжы па Алтаі ды Джунгарыі.
    Быў памочнікам дырэктара (1831), а затым дырэктарам Імпэратарскага Батанічнага сада ў Санкт-Пецярбурзе. Экстраадынарный акадэмік з 1832 г., ардынарны акадэмік з 1833 г.
    У Акадэміі была створаная спэцыяльная “камісія для Сыбірскай экспэдыцыі” ў складзе К. М. Бэра, Ф. Ф. Брандта, Э. Х Ленца, К. А. Меера, якая склала шэраг дакумэнтаў – плян, навуковыя мэты, экспэдыцыйны маршрут (у тым ліку і па Якуціі). Узначаліў экспэдыцыю А. Ф Мідэндорф (1815-1894). [Па гасьцінцы праз Енісейск, Краснаярск, Іркуцк Мідэндорф прыбыў у Якуцк 18 лютага 1844 года, дзе да канца зімы займаўся геатэрмічнымі назіраньнямі ў Шэргінскай шахце, заклаўшы тым самым асновы мерзлатазнаўства, запісаў варыянт аланхо “Эрыэдэл Бэргэн”. Яго экспэдыцыя пражывала ў Якуцку па вул. Праабражэнскай у флігелі падворка купчыхі А. І. Громавай, дзе навуковец рыхтаваўся ў паход да берагоў Ахоцкага мора.]
    Памёр Карл Антонавіч Меер 24 лютага 1855 года ў Санкт-Пецярбурзе.
    Літаратура:
    Ширина Д. А. Шишигина А. Н.  Историко-культурные связи Германии и Якутии ХVIII – ХХ вв. // Ученые Германии в Якутии. Якутск. 2005. С. 87.
    Мэльдхільд Юст,
    Койданава.