пятница, 7 ноября 2014 г.

Чарлік Афрыка. Агітатар Рабіновіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                          АГІТАТАР  РАБІНОВІЧ
    Віктар Якаўлевіч Рабіновіч [Волынский; Волынский-Рабинович] нарадзіўся 1 кастрычніка 1882 года ў месьце Шклоў Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, ў габрэйскай сям’і служачых.
    Скончыў рэальнае вучылішча. У 1902-1903 гг. працаваў у Адэсе як агітатар ў РСДРП пад мянушкай “Кузьма”. Арыштаваны 26 сакавіка 1903 г. у Адэсе і ў тым жа годзе быў сасланы на 4 гады ў Якуцкую вобласць.
    8 жніўня 1904 года за ўдзел у другім якуцкім супраціве (“Раманаўка”) асуджаны па 263, 266, 268 артыкулам КУ Якуцкім акруговым судом на 12 гадоў катаржных працаў.
     Катаргу адбываў у Аляксандраўскай перасыльнай турме. 15 студзеня 1905 года зьдзейсьніў уцёкі праз падкоп ды эмігрыраваў.
    У ліпені 1905 года вярнуўся з-за мяжы ў Крым. Працаваў у РСДРП пад мянушкай “Якаў” як арганізатар і чалец Крымскага камітэту РСДРП. Пасьля лістападаўскага паўстаньня ў Севастопалі эмігрыраваў у Амэрыку.
    У 1907 г. вярнуўся ў Адэсу, працаваў у РСДРП пад мянушкай “Кузьма”, як агітатар і прапагандыст. 3 ліпеня 1907 г. быў арыштаваны ў Адэсе і праз два месяцы высланы за мяжы дзеяньня Адэскага граданачальніка. У тым жа годзе пераехаў у Пецярбург і працаваў пад мянушкай “Іваноў” у прафсаюзнай арганізацыі як прадстаўнік РСДРП.
    Арыштаваны ў 1919 г. у Беластоку але, пасьля кароткага тэрміну зьняволеньня, быў вызвалены. У 1910 г. працаваў у Пецярбурзе пад мянушкай “Иванов” у прафсаюзных арганізацыях. У верасьні 1910 г. арыштаваны ў Пецярбурзе, прыцягваўся да дазнаньня за уцёкі з катаргі ў 1905 г. У лютым 1911 г. высланы пад галосны нагляд да суда.
    Эмігрыраваў і пражываў да 1917 г. у Англіі, Аргентыне, Афрыцы, Аўстраліі. Чалец УКП(б).
    Уваходзіў у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльна-пасяленцаў як Валынскі-Рабіновіч. Білет чальца № 1383.
    Памёр 9 красавіка 1934 г. у Шанхаі, дзе працаваў загадчыкам бюро друку прадстаўніцтва СССР ў Кітаі.
    Літаратура:
    Волынский-Рабинович Виктор Яковлевич. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 124.
    Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей в 4 т. Т. 4. Москва. 1960.  С. 395.
    Чарлік Афрыка,
    Койданава.