пятница, 7 ноября 2014 г.

Жэня Шклоўская. Земляроб Фундамінскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.

    Мордух [Матвей] Ісідаравіч Фундамінскі [Фундаминский, Фондаминский] – нарадзіўся ў 1866 г. ў м. Шклоў Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, ў габрэйскай сям’і купца.
       Вучыўся ў Пятроўскай земляробчай акадэміі. Арыштаваны ў Маскве напрыканцы 1886 г. за прыналежнасьць да маскоўскай арганізацыі “Народная воля” і быў у 1888 г. высланы на 8 гадоў пад галосны нагляд паліцыі ў Якуцкую вобласьць. За ўдзел у “манастыроўскім” узброеным супраціве сасланых быў асуджаны на 20 гадоў катаргі.
    У 1893 г. Геня Гурэвіч, удзельніца “манастыроўскага” супраціву выйшла на пасяленьне ў Чыту, адкуль паехала ў Акатуй да хворага Мордуха. Пасьля пераводу яго ў турэмную лякарню ў Горным Зерэнтуі, пабралася з ім там шлюбам. Пасьля маніфэсту 1894 г. (амністыі “манастыроўцам”) жыла з ім у Чыце, потым у Іркуцку, дзе ў 1896 г. Фундамінскі памёр ад кішэчнага тубэркулёзу ў Іркуцкай лякарні.
    Малодшы брат Мардуха Ільля Ісідаравіч Фандамінскі, нарадзіўся ў 1880 г. у Маскве. У прамоўніцкім мастацтве і зьнешнасьцю не саступаў брату. Эсэр, масон і праваслаўны літаратар, ён быў вядомы пад літаратурным псэўданімам Бунакоў. Хрысьціўся на схіле гадоў у 1941 годзе у лягеры Камп’ень, Францыя. Загінуў разам са сваімі сябрамі-габрэямі ў 1942 г. у Асьвенціме. Канстанцінопальскай патрыярхіяй прылічаны да сьвятых пакутнікаў.

    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 225.
    Жэня Шклоўская,
    Койданава.