четверг, 13 ноября 2014 г.

Муся Беразяк. Краснаполец Рабіновіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                          КРАСНАПОЛЕЦ  РАБІНОВІЧ
    Салямон Зэлікавіч Рабіновіч нар. у сям’і мешчаніна мястэчка Краснапольле Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    За ўдзел у сацыял-дэмакратычным руху ў Менску быў арыштаваны і пастановай Міністра ўнутраных спраў ад 31 траўня 1901 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 5 гадоў. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам разьмеркаваны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.
    Дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск 12 студзеня 1902 г. і, паводле загаду Якуцкага губэрнатара, паселены у с. Нахтуйскае Алёкмінскай акругі. Жыў на казённы кошт. Распараджэньнем міністра ўнутраных спраў у чэрвені 1903 г. ягоная карэспандэнцыя падлягала кантролю.
    З прымяненьнем маніфэста ад 11 жніўня 1904 г. ён быў вызвалены 23 кастрычніка 1904 г. ад ссылкі і, атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, выехаў з Алёкмінска 28 кастрычніка на жыхарства ў места Менск.
   Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 125, 130, 174-175, 193, 299, 474.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 125, 130, 174-175, 193, 299, 474.
    Муся Беразяк,
    Койданава.