пятница, 14 ноября 2014 г.

Антак Заходні. Якуцкі міліцыянт. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Юльян Парыкаў [Париков] або Парукаў [Парюков] прыбыў у Якуцк у чэрвені 1918 г. у складзе Чырвонага польскага атрада пад кіраўніцтвам Апалінара Рыдзінскага, таму пішуць што ён паляк “ураджэнец адной з губэрняў на захадзе Расеі”. Удзельнік бою з белагвардзейцамі якуцкай “інваліднай каманды”, які скончыўся ліквідацыяй “Абласной рады” і ўсталяваньнем у Якуцку Савецкай улады.
    Затым ён быў неадкладна прызначаны ўчастковым начальнікам міліцыі, а потым намесьнікам начальніка міліцыі.
    Але калі паручнік Гардзееў падышоў да Якуцка, то Юліян разам з іншымі камуністымі, не прыняўшы бою, уцёк з Якуцку ў Вілюйск.
    Пасьля некалькіх дзён знаходжаньня ў Вілюйску на чале невялікага атрада чырвонаармейцаў ён рушыў уверх па р. Вілюй з мэтай дабрацца да Сунтара.
    Але высьветліўшы ў Нюрбе канчатковае падзеньне Савецкай улады па ўсёй Лене, атрад яго вярнуўся ў Вілюйск. Тут быў выпрацаваны наступны плян: спусьціцца на лодках да вусьця Вілюя [Вілюй упадае ў Лену] і далей у нізоўі Лены, дзе і адседжвацца да наступу спрыяльнага моманту.
    Атрад Парукава ужо набліжаўся да вусьця Вілюя, калі лодкі з чырвонаармейцамі нечакана 3 верасьня 1918 г. былі абстраляныя кулямётным агнём з белагвардзейскага параплава, які прыбыў з Якуцка.
    Чырвонаармейца, якія высадзіліся на бераг, былі акружаныя белымі і захоплены, за выключэньнем уцекачоў у тайгу Катэнка, Ксенафонтова (Мегежекскага) і Аленіна.
    Парукаў, улічваючы непазьбежнасьць палону ды адказ за свае былыя “подзьвігі”, аддаў перавагу сьмерці ад уласнай рукі. “Ён выявіў пры гэтым незвычайную сілу волі, робячы ў сябе пасьлядоўна тры стрэлу, з якіх толькі апошні быў сьмяротным”.
    Інструктар Цэнтрасыбіры па арганізацыі Савецкай улады ў Якутыі ў 1918 г. П. Сляпцоў-Аюнскі пазьней пра яго ўспамінаў: “Парукаў - матрос з Кранштацкай крэпасьці, быў удзельнікам штурму Зімовага палацу, разгрому “учредилки” і арышту Часовага ўрада Керанскага”. Ён удзельнік І-й Усясьветнай вайны, дзе атрымаў цяжкае раненьне ў галаву, якое пакінула сьлед на ўсё жыцьцё. У Грамадзянскую вайну ён прымаў удзел у ліквідацыі контррэвалюцыйных паўстаньняў у станіцах Арэнбурскага ды Ўральскага казацтва.
    Літаратура:
    Парю(и)ков Юлиан. // За власть Советов в Якутии. Биографический сборник о борцах, погибших в 1918-1925 годах. Изд. 2-е. Якутск. 1958. С. 160-16.
    Pariukow Julian. // Księga polaków uczestników rewolucji październikowej 1917-1920. Biografie. Warszawa. 1967. S. 642.
    Антак Заходні,
    Койданава.