суббота, 8 ноября 2014 г.

Сара Шнур. Народнік Шур. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Гірш Ехілевіч Шур –  паходзіў з мешчанін Магілёўскай губэрні Расейскай Імпэрыі, габрэй.
    У 23 гады ў 1888 г. быў высланы на 5 гадоў пад нагляд паліцыі ў Якуцкую вобласьць за прыналежнасьць да Харкаўскай групы “Народная воля”, якая была арганізаваная ў 1886 г.
    У м. Якуцк Якуцкай вобласьці прыбыў 25 лютага 1889 г., а 22 сакавіка 1889 г. быў забіты салдатамі пад час г. зв.  “манастыроўскага ўзброенага супраціву сасланых”.
    Пахаваны ў Якуцку.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 239.
    Сара Шнур,
    Койданава.