понедельник, 3 ноября 2014 г.

Ганна Харытон. Беластоцкі злодзей. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                          БЕЛАСТОЦКІ  ЗЛОДЗЕЙ - 1
    Моўша (Майсей) Абрамавіч Гутэрман – з мяшчанаў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі, юдэйскага веравызнаньня.
    За саўдзел у крадзяжы па рашэньню Беластоцкай Крымінальнай Палаты пакараны 35 ударамі бізунамі і сасланы ў Енісейскую губэрню.
     За выраб фальшывых крэдытных білетаў па рашэньні Енісейскага Губэрнскага Суду пералічаны ў Якуцкую вобласьць.
    24 кастрычніка 1869 г. уселены на Наманінскую станцыю Алёкмінскага ўлуса Якуцкай вобласьці, у сялянскі аклад. 48 год.
    Жонка Цьвіна 38 год, мае сыноў: Салямона 19 год, Міхея 19 год, Мара 9 год, Лерона 6 год; дачок: Шэйну 19 год, Ханну 17 год, Бэйлу 15 год, Рахну 13 год - якія з ім прышлі добраахвотна.
    Літаратура:
    НА РС(Я) Ф. 19, Воп, 1, Спр. 2366. Арк. 26.
    Ганна Харытон,
    Койданава.

                                                        БЕЛАСТОЦКІ  ЗЛОДЗЕЙ - 2
    Шэйма (Ісай) Абрамавіч Гутэрман – з мяшчанаў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі, юдэйскага веравызнаньня
    За саўдзел у крадзяжы па рашэньню Беластоцкай Крымінальнай Палаты пакараны 35 ударамі бізунамі і сасланы ў Енісейскую губэрню.
     За выраб фальшывых крэдытных білетаў па рашэньні Енісейскага Губэрнскага Суда пералічаны ў Якуцкую Вобласьць
    24 кастрычніка 1869 г. уселены на Наманінскую станцыю Алёкмінскага ўлуса Якуцкай вобласьці, у сялянскі аклад. 49 год.
    Удовы, мае сыноў: Флора 17 год, Яўна 9 год; дачок: Фядосьсю 18 год, Ганну 12 год, Раісу 7 год - якія з ім прышлі добраахвотна.
    Літаратура:
    НА РС(Я) Ф. 19, Воп, 1, Српр. 2366. Арк. 26.
    Валера Харытон,
    Койданава.