вторник, 4 ноября 2014 г.

Герда Русак. Аптэкар Паляк. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                              АПТЭКАР  ПАЛЯК
    Герт Ашэравіч [Ошерович] Паляк [Поляк] – нарадзіўся ў 1864 г. у Менску ў сям’і мешчаніна.
    Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт, зрабіўся аптэкарскім памочнікам. Рэвалюцыйную дзейнасьць распачаў з 1887 г. у Менску, затым у Нежыне Чарнігаўскай губэрні, дзе заарганізаваў гурток.
    Арыштаваны ў 1889 г. і па загаду ад 18 красавіка 1890 г. пасьля паўтарагадовага зьняволеньня высланы ў Сыбір.
    У студзені 1893 г дастаўлены ў акруговае места Верхаянск Якуцкай вобласьці, дзе заставаўся там да заканчэньня тэрміну ссылкі – 18 кастрычніка 1894 г.
    Выехаў у Менск.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 131-132.
    Герда Русак,
    Койданава.