суббота, 8 ноября 2014 г.

Мордка Каска. Выгнанец Шлёма. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                         ДАНІЛА  МАКСЫМАЛІСТ
    Даніла Яўхімавіч Дземакоў [Демаков] - нар. у 1887 г. у сям’і селяніна Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Быў арыштаваны ў м. Хэрсон за рэвалюцыйную дзейнасьць і прыналежнасьць да фракцыі максымалістаў. Па разглядзе ў Асобай Нарадзе пастановай міністра ўнутраных спраў ад 11 кастрычніка 1907 г. высланы ў Якуцкую вобласьць тэрмінам на 5 гадоў.
    Дастаўлены ў м. Якуцк 13 сакавіка 1908 г., ссылку адбываў у Вілюйскай акрузе. Некалькі месяцаў знаходзіўся ва ўцёках, але быў арыштаваны і вернуты на месца ссылкі. Міравым судзьдзёй Вілюйскай акругі ў сакавіку 1912 г. быў прысуджаны да 5-месячнага турэмнага зьняволеньня ў Якуцкім турэмным замку. 20 жніўня 1912 г. Якуцкі губэрнатар месцам жыхарства яму прызначыў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.
    Выдаўшы дапамогу і адзёжныя грошы, Якуцкае паліцэйскае ўпраўленьне адправіла яго 27 жніўня 1912 г. у распараджэньне Алёкмінскага акруговага спраўніка.
    Паселены у с. Нахтуйскае Алёкмінскай акругі ў пачатку верасьня 1912 г. Тэрмін ссылкі скончыўся, з улікам часу знаходжаньня ва ўцёках, 1 студзеня 1913 г.
    Па атрыманьні прахадное пасьведчаньне ў студзені 1913 г. выехаў з Нахтуйскага ў Іркуцк.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 199, 409-410, 469.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 199, 409-410, 469.
    Яўхім Чэрык,
    Койданава.