четверг, 13 ноября 2014 г.

Айдаха Чылкатан. Васільеў-Барагонскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Сяргей Сьцяпанавіч Васільлеў (Барагонский) нарадзіўся 25 верасьня 1907 года ў 1-м Сотцінскім насьлезе Барагонскага ўлуса Якуцкай вобласьці ў якуцкай сям’і селяніна.
    У 1930 г. скончыў пэдагагічны тэхнікум ў Якуцку. З 1931 г.чалец КПСС. Вучыўся ў Якуцкім пэдагагічным інстытуце але яго не скончыў.
    У разныя гады працаваў інструктарам Якуцкага цэнтральнага выканаўчага камітэта, старшынёй Мегіна-Кангаласкага ды Нюрбінскага райвыканкамаў, быў старшынёй Якуцкага гарвыканкама, выбіраўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савета Якуцкай АССР.
    З 1963 г. працаваў начальнікам адзела кадраў Камітэта па радыёвяшчаньню і тэлебачаньню пры Савеце Міністраў ЯАССР.
    З 1938 г. зьяўляецца чальцом Саюза пісьменьнікаў СССР. З 1939 г. неаднаразова выбіраўся ў чальцы праўленьня Саюза пісьменьнікаў Якуціі, у гады ВАВ працаваў яго адказным сакратар.
    Ім апублікавана на якуцкай мове больш за 20 кніг ды 4 на расейскай мове ў Маскве. На словы паэта напісана музыка шматлікіх песьняў.
    Найбольш буйным творам паэта лічыцца баляда “Сьвяшчэнны Ільмень”, прысьвечанай аднаму з трагічных эпізодаў ВАВ ў 1943 годзе, калі 19-я лыжная стралковая брыгада, якая складалася ў асноўным з якуцянаў, білася з часткамі Вэрмахта і большая частка яе загінула.
    5 чэрвеня 1967 г. баляду ўпершыню перадалі па якуцкаму радыё ў выкананьні Тацьцяны Мыреевай і Афанасія Гатоўцава. Таксама на рускай мове яна перадавалася па радыё Ноўгарада, Ленінграда ды Менска.
    У 1968 г. на беразе возера Ільмень ў Наўгародзкай вобласьці РСФСР быў узьведзены помнік, на адкрыцьці якога прысутнічала ўрадавая дэлегацыя ЯАССР на чале са Старшынёй Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета рэспублікі А. Я Аўчыньнікавай. Сярод чальцоў дэлегацыі быў і паэт Васільеў..
    У 1969 г. паэту была прысуджаная рэспубліканская прэмія імя П. А. Айўнскага ў галіне літаратуры і мастацтва.
    Узнагароджаны двума ардэнамі “Знак пашаны”, пяцьцю мэдалямі, Ганаровымі граматамі Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Якуцкай ЯАССР, граматамі абкома і ЦК ВЛКСМ.
    Літаратура:
    Сергей Васильев. Био-библиографический указатель. Якутск. 1974. 28 с.
    Айдаха Чылкатан,
    Койданава.