пятница, 14 ноября 2014 г.

Жанэт Пранца. Анархісты Жан. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                       АНАРХІСТА ЖАН КУЖЭТ

    Жан Эмілевіч Кужэт /Кужет/ нарадзіўся ў 1885 г. у сям’і мешчаніна губэрнскага места Менск Расейскай імпэрыі.
    Жан Кужэт, пранцузскі паддадзены, быў арыштаваны ў г. Адэса за прыналежнасьць да арганізацыі анархістаў-сындыкалістаў і падрыхтоўчыя працы да абрабаваньня параплава “Румянцаў”.
    Пастановай міністра ўнутраных спраў ад 3 сакавіка 1908 г. ён быў высланы ў Якуцкую вобласьць тэрмінам на 5 гадоў.
    Дастаўлены ў Якуцк у кастрычніку 1908 г. і якуцкім губэрнатарам прызначаны на жыхарства ў Якуцкую акругу але зноў быў пераведзены ў Якуцк, дзе заставаўся да 1913 г.
    Губэрнатарам 12 лютага 1913 г. пераназначаны з Якуцка ў Алёкмінск той жа вобласьці.
    Прыбыў у Алёкмінск і тэлеграфным прадпісаньнем губэрнатара ад 22 лютага, паводле загаду ад 21 лютага 1913 г., вызвалены ад ссылкі. Атрымаў прахадное пасьведчаньне і 2 сакавіка 1913 г. выехаў з Алёкмінска ў Эўрапейскую Расею.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 199, 416, 471;
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 199, 416, 471.
    Жанэт Пранца,
    Койданава.