среда, 5 ноября 2014 г.

Марка Менскі. Народнік Самул. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                               НАРОДНІК  САМУЛ
    Самул [Самуил] Маркавіч Рацін [Ратин] паходзіў з мяшчанаў Менскай губэрні.
    У 27 гадоў ад нараджэньня, па справе былога студэнта Харкаўскага ўнівэрсытэта Бражнікава і інш. за арганізацыю ў 1886 г. у Харкаве групы “Народнай волі” і падрыхтоўку тэрарыстычных актаў, высланы пад галосны нагляд паліцыі ва Ўсходнюю Сыбір адміністрацыйна на 7 гадоў.
    Па прыбыцьці ў абласное места Якуцк па справе аб “манастыроўскім паўстаньні” прыгавораны да 20 гадоў катаргі. Падаў з Вілюйскага астрогу прашэньне, у якім ён выявіў “асоб, якія удзельнічалі ў рэвалюцыйным руху ў Расеі” і вясною 1890 г. яго вытрабавалі ў Іркуцк.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 211.
    Марка Менскі,
    Койданава.