пятница, 14 ноября 2014 г.

Мікола Шумахер. Гарадзенскі выгнанец. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                         ГАРАДЗЕНСКІ  ВЫГНАНЕЦ
    Яфім Мендэлевіч Шульмайстар [Шульмейстер] – нар. у 1862 г. у ў габрэйскай сям’і Гарадзенскага мешчаніна Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    У жніўні 1883 г. арыштаваны па абвінавачваньню ў дзейнасьці партыі “Народная воля” і арганізацыі таемнай друкарні. У 1885 г., пасьля двухгадовага зьняволеньня, быў высланы на 5 гадоў пад нагляд паліцыі ва Ўсходнюю Сыбір у с. Казачынскае Енісейскай губэрні “па абвінавачваньню ў аказаньні садзейнічаньня зараз ужо памерламу чальцу “Народнай волі” мешчаніну Марцэлю Эдмунду Янчэўскаму ў арганізацыі тайнах друкарняў”.
    За зносіны з эмігрантам Віновэрам ў ліпені 1888 г. быў пераведзены ў Верхаянскую акругу Якуцкай вобласьці. Заставаўся там да сярэдзіны ліпеня 1890 г.
     Пасьля вызваленьня выехаў ў Варшаву, а ў 1891 г. у Парыж.
    Памёр у сярэдзіне 30-х гадоў
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 230.
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989.
    Мікола Шумахер,
    Койданава.