пятница, 14 ноября 2014 г.

Дуня Сахар. Мсьціўца Цукер. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                               МСЬЦІЎЦА  ЦУКЕР
    Меер Лейзеравіч Цукер [Цуккер] – нар. у 1881 годзе ў мястэчку Пабярэзіна Віленскага вуезда і губэрні Расейскай імпэрыі у сям’і мешчаніна. Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі штрайкаў і забастовак будучы чальцом Віленскай арганізацыі БУНДа. Пад час адной са стачак сярод вучняў апынуўся даносчык. Цукеру было даручана расправіцца з ім. Даносчык быў пакараны, а Цукер арыштаваны.
    24 жніўня 1899 г. дастаўлены ў Якуцк і адпраўлены ў акруговае места Верхаянск Якуцкай вобласьці, куды прыбыў 23 верасьня 1899 г. ды быў паселены ў ІІ-м Юсальскім насьлезе. 5 верасьня 1903 г. Верхаянскі спраўнік, калі атрымаў указаньне Якуцкага губэрнатара, адправіў Цукера ў Якуцк, для праходжаньня вайсковай службы.
    Прымаў актыўны ўдзел ва ўзброеным супраціве ссыльных у лютым-сакавіку 1904 г. у Якуцку, за што атрымаў 12 гадоў катаргі. Вызвалены маніфэстам 1905 г.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 139.
    Дуня  Сахар,
    Койданава.