суббота, 15 ноября 2014 г.

Ася Львоўная. Скульптар Заір. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Заір Ісакавіч Азгур – нарадзіўся 2 (15) студзеня 1908 г. у в. Маўчаны Сеньненскага вуезда Віцебскай губэрні.
    Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1922-1925), Ленінградзкім вышэйшым мастацкім інстытуце (1926-1928), Кіеўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце (1928-1929), у Тбіліскай акадэміі мастацтваў (1929).
    Працаваў у галіне станковай і манумэнтальнай скульптуры. Стварыў партрэты як то: К. Маркса, Ф. Энгельса, У. Леніна; Р. К. Арджанікідзе (1939), Мао дзэ Дуна, З. Бядулі, Г. Бабёфа, Лу Сіня, Р. Тагора, Ф. Дзержынскага (1947; Дзяржаўная прэмія ў 1948 г.), Ф. Скарыны, Ф Багушэвіча, Цёткі, Я. Коласа, К. Крапівы, Хо Шы Міна, П. Тальяці, М. Тарэза, Д. Ібаруры, В. Піка, М. Гусоўскага, М. Аладава (1956) ды інш. Помнік У. Леніну ў с. Кашына Маскоўскай вобласці. Стварыў бюст якуту Міхаілу Габышаву, які на той час працаваў у АН БССР па конегадоўлі. Бюст быў усталяваны ў п. Юнкур пад Алёкмінскам /ЯАССР/, на радзіме М. Габышава.
    Чалец КПСС з 1943 года, Народны Мастак БССР (1944), Правадзейны Чалец АМ СССР (1958), Заслужаны Дзеяч мастацтваў Дагестанскай АССР (1960), Народны Мастак СССР (1973), Герой Сацыялістычнай Працы (1978), з 1980 кіраўнік Творчай майстэрні скульптуры ў Менску.
    Памёр 18 лютага 1995 г. у Менску.
    Ася Ільвоўная,
    Койданава.