вторник, 11 ноября 2014 г.

Беня Райх. Сасланы дантыст. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                               САСЛАНЫ  ДАНТЫСТ
    Мордух Бенцылевіч Альфес - нарадзіўся ў 1875 г. у м. Вільня Расейскай імпэрыі, у сям’і мешчаніна.
    Працаваў дантыстам. У 1902 г. быў высланы ва Ўсходнюю Сыбір. Загадам ад 25 лістапада 1902 г. тэрмін ссылкі быў вызначаны ў 5 гадоў. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам прызначаны ў Якуцкую вобласьць, а якуцкім губэрнатарам разьмеркаваны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.
    Дастаўлены ў Алёкмінск 3 ліпеня 1903 г. і пакінуты там на жыхарстве. Займаўся зубаўрачэбнай практыкай. Атрымліваў казённую дапамогу. Па маніфэсьце 11 жніўня 1904 г. тэрмін ссылкі скарочаны на адну траціну і павінен быў скончыцца 10 студзеня 1906 г. Атрымаўшы дазвол, адлучыўся ў м. Якуцк, дзе ў 1905 г. яго засьпела распараджэньне генэрал-губэрнатара аб перапрызначэньні ў Енісейскую губэрню.
    Адпраўлены з Якуцка 26 жніўня 1905 г. у распараджэньне енісейскага губэрнатара. Вызвалены ад ссылкі загадам 21 кастрычніка 1905 г.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 156, 175, 194, 315-316, 466.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 156, 175, 194, 315-316, 466.
    Беня Райх,
    Койданава.