суббота, 8 ноября 2014 г.

Вільгельм Мышаня. Гадзіншчык Пік. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Салямон /Сергей/ Аронавіч /Аркадьевич/ Пік – паходзіў з мяшчанаў Менскай губэрні, Расейскай імпэрыі, гадзіньнікавы майстар.
    У 26 гадоў высланы ва Ўсходнюю Сыбір адміністрацыйна пад нагляд паліцыі на 10 гадоў па справе Н. Губаравай і інш., якіх абвінавачвалі да прыналежнасьці да “Народнай волі”.
    30 траўня 1888 года дастаўлены ў Якуцк у адной партыі са сваёй нявестай Фрумай Гурэвіч. Падлягаў адпраўцы ў м. Верхаянск Якуцкай вобласьці, але па хваробе быў часова пакінуты ў Якуцкай акрузе ў адным з насьлегаў паблізу горада.
    16 сакавіка 1889 года згодна распараджэньня Галоўнага Турэмнага Упраўленьня Якуцкім губэрнатарам Асташкіным аддаецца распараджэньне аб новым парадку адпраўкі ў Калымск: адпраўляюцца групамі па 4 чалавека з прамежкам ў 7 дзён з турэмнага замку а агульны цяжар багажу не павінен быў перавышаць 5 пудоў на чалавека /Раней уяжджалі праз кожныя два тыдні па 2 чалавекі, групы назначаліся па указаньням саміх сасланых, у колькасьці багажу не лімітавалі і ён складаў 10-12 пудоў ды яшчэ акрамя кармавых і адзёжных выдавалі за два месяцы шляху калымскую дапамогу.
    Гэтае распараджэньне абурыла сасланых і яны сабраліся на нараду ў доме Манастырова, дзе кватараваў сасланы Якаў Ноткін. 22 сакавіка 1889 года, пад час перамоваў з уладамі сасланы Зотаў стрэліў з рэвальвэру у паручніка Карамзіна. У адказ салдаты пачалі непрыцэльна абстрэльваць дом Манастырова. Адна з куль патрапіла Піку прама ў вока. Убачыўшы Піка, залітага крывёй Зотаў пачаў страляць у губэрнатара Асташкіна. Па сьведчаньні аднаго з “манастыроўцаў” “Пік з самага пачатку настойваў на тым, што для абароны сваёй годнасьці, акрамя ўзброенага супраціву, у нас у распараджэньні нічога няма. Калі нават усе вырашылі падпарадкавацца бязглуздым распараджэньням Асташкіна, сьмелы, энэргічны Пік цьвёрда вырашыў супраціўляцца адпраўцы ўсімі сродкамі. Нельга не сказаць, што ягоная рашучасьць паўплывала часткова на агульнае рашэньне” [“Былое” ІХ, 1906.]
    Ягоная нявеста (жонка) была заколатая штыхамі.
    Літаратура:
    Капгер А.  Памяти Сергея Аркадьевича Пика. // Якутская трагедия. 22 марта (3 апреля) 1889 года. Сборник воспоминаний и материалов. Под редакцией М. А. Брагинского и К. М. Терешковича. Москва. 1925. С. 125-126
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 208.
    Вільгельм Мышаня,
    Койданава.