суббота, 8 ноября 2014 г.

Тамара Семешкіна. Забойца Прошка. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                           ЗАБОЙЦА  ПРОШКА
     Прохар Васільлеў – з сялянаў Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі землеўласьніка Камара, праваслаўны.
     За забойства, грабежніцтва, бадзяжніцтва ды ілжывае паказаньне, па прыгавору Магілёўскай Крымінальнай Палаты быў пакараны бізуном, 35 ўдараў, з пастаўленьнем клеймаў, і сасланы ў катаржную працу.
    Па пастанове Нерчынскага Горнага Праўленьня ад 2 ліпеня 1848 г. за перамену імя і празваньне ссыльна-катаржным Васілём Іванавым быў пакараны лозамі, 100 удараў.
    20 кастрычніка 1864 года прызначаны ў 1-шы Меіцкі насьлег Алёкмінскага ўлуса Якуцкай вобласьці, 42 гады.
    Жонка Васіліса, дзеці Сьцяпан – 9 г., Сямён – 6 г.
    Літаратура:
    НА РС(Я) Ф. 19, Воп, 1, Српр. 2366. Арк. 20.
    Тамара Семешкіна,
    Койданава.