суббота, 15 ноября 2014 г.

Альжуся Вулус. Аляксандар Баўбельскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                   РЭВАЛЮЦЫЯНІСТЫ АЛЯКСАНДАР БАЎБЕЛЬСКІ
    Аляксандар Антонавіч Баўбельскі /Бовбельский/ нарадзіўся ў 1851 годзе ў Менскай губэрні Расейскай імпэрыі у шляхецкай сям’і.
    Вучыўся ў Харкаўскім вэтэрынарным інстытуце, але яго не скончыў, бо па распараджэньні міністра ўнутраных спраў 8 ліпеня 1878 года быў высланы пад нагляд паліцыі ў Кунгур за ўдзел ў студэнцкіх беспарадках у Харкаве. Заарганізаваў у Кунгуры рабочы гурток. 29 верасьня 1879 г. самавольна адлучыўся ў Перм, дзе быў арыштаваны і ўтрымоўваўся пад вартай. Прыцягнуты да дазнаньня, які ўзьнік 3 сьнежня 1879 года ў Пермскай губэрні, па абвінавачваньню да прыналежнасьці да злачыннага таварыства ў Кунгуры.
    Па найвысачэйшаму загаду 30 траўня 1880 г. справа была разгледжана ў адміністрацыйным парадку з высылкаю яго ў Якуцкую вобласьць. Нейкі час ён жыў у Мегінскім улусе, а потым быў пераведзены ў сяло Вусьць-Майскае, дзе 30 сьнежня 1881 года скончыў жыцьцё самагубствам праз павешаньне.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 168.
    Бовбельский, Александр Антонович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. ІІ. Семидесятые годы. Выпуск I. Москва. 1929. Стлб. 122-123.
    Баркоўскі А.  Ваўбельскі Аляксандр. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2000. С. 147.
    Баркоўскі А.  Ваўбельскі Аляксандр Антонавіч. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 89.
    Альжуся Вулус,
    Койданава.