вторник, 4 ноября 2014 г.

Шуфель Вугаль. Будаўнік Іван. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Іван Пракопавіч Клімянкоў - нар. 5 студзеня 1947 г. у в. Хляўно Кармянскага раёна Гомельскай вобласьці БССР ў сялянскай сям’і калгасьнікаў.
    У 1965 г. скончыў 11 клясаў Ліцьвінаўскай сярэдняй школы імя Панцеляймона Лепяшынскага.
    У 1965-1970 гг. вучыўся на беларускім аддзяленьні філялягічнага факультэту БДУ. Настаўнічаў у Баяніцкай васьмігодцы Любанскага раёна Менскай вобласьці, працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі Сьмілавіцкага СПТВ-23 Чэрвеньскага раёна Менскай вобласьці.
    Ад 1971 г. пачаў выяжджаць на сэзонныя (шабашкі) працы (пасёлак Тазаўскі Ямала-Нянецкай нацыянальнай акругі, г. Пячора, г. Варкута Комі АССР, пасёлак Сангар Якуцкай АССР, пасёлак Рочыгда Архангельскай вобласьці РСФСР).
    Быў выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага аўтамабільнага заводу, працаваў у калгасах Валожынскага і Кармянскага раёнаў, у Касьцюковіцкім сельгасбудзе. З 1988 г. - будаўнік у калгасе «Перамога» Валожынскага раёна.
    З 1988 г. чалец Саюза пісьменьнікаў БССР. З 1992 г. працаваў ў выдавецтве згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
     Творы:
    Сеанс гіпнозу. Апавяданні. Мінск. 1987. 166 с.
    Званая вячэра. Аповесць. // Маладосць. Мінск. № 8. 2009. С. 20-39
    Паядынак (Фантазія на шахматную тэму). Аповесць. // Маладосць. Мінск. № 4. 2010. С. 8-38.
    Літаратура:
    Савік Л. С.  Клімянкоў Іван. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 273-274.
    Махнач Т. М.  Клімянкоў Іван. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 207.
    Непісьменны М. // Літоўка ды Саха. Сшытак 4. Койданава. 2011. С. 100.
    Шуфэль Вугаль,
    Койданава.