четверг, 13 ноября 2014 г.

Павал Камлюк. Сасланы Мароз. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    7-9 чэрвеня 1945 года ваенны трыбунал войскаў НКУС па Брэсцкай вобласьці ў г. Брэст разгледзеў «у зачыненым судовым паседжаньні справу па абвінавачваньню грамадзянаў:
    1). Мароза Станіслава Тамашавіча, 1915 г. н., ур. в. Дубоўкі Мёрскага р-ну Вілейскай вобл., б/п., паляка, з сялянаў-сяраднякоў, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, з ніжэйшай адукацыяй, несудзімага
    2). Букея Яна Язэпавіча, 1917 г. н., ур. в. Кладнікі Іўеўскага р-ну Баранавіцкай вобл., б/п., паляка, з сялянаў-сяраднякоў, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п., несудзімага
    3).
    4).
    5). Мароза Вікенція Ігнатавіча, 1921 г. н., ур. в. Крычава Мёрского р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, з сялянаў-сяраднякоў, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, з ніжэйшай адукацыяй (3 кл.), несудзімага
    6). Смулька Дамініка Карлавіча, 1922 г. н., урадж. в. Сурамшчына Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, з сялянаў-сяраднякоў, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, з ніжэйшай адукацыяй, несудзімага
    7). Забіша З. Ігнацьевіча, 1929 г. н., ур. в. Сурамшчына Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, з ніжэйшай адукацыяй, несудзімага
    8). Сауч Браніслава Вікенцьевіча 1910 г. н., ур. в. Сурамшчына Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, з сялянаў-сяраднякоў, селяніна-аднаасабніка…
    9). Пупіна Баляслава Пятровіча, 1908 г. н., ур. в. Сурамшчына Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, з сялянаў-сяраднякоў, селяніна-аднаасобніка…
    10). Мароза Язэпа Антонавіча, 1912 г. н., ур. в. Крычава Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, з сялянаў-бяднякоў, селяніна-аднаасобніка, жанатага, м/п., несудзімага
    11). Шэбала Франца Язэпавіча, 1917 г. н., ур. в. Дубоўкі Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, з селянінаў-сярэднякоў, сяляніна-аднаасобніка, нежанатага, пісьменнага, несудзімага
    12). Сауч Вітольда Аляксандравіча, 1907 г. н., ур. в. Сурамшчына Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, жанатага, пісьменнага, несудзімага
    13). Сауч Франца Вікенцьевіча, 1907 г. н., ур. в. Сурамшчына Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, жанатага, м/п., несудзімага
    14). Календа Юзафа Янавіча, 1926 г. н., ур. в. Камянчаны Іўеўскага р-на Баранавіцкай вобл., б/п., паляка, з селянаў-сяраднякоў, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, пісьменнага, несудзімага
    15). Мацюка Хведара Мікіфаравіча, 1912 г. н., ур. в. Дворнае Сяло Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, жанатага, м/п., несудзімага
    16). Акуловіча Яна Зыгмунтавіча, 1920 г. н., ур. в. Кладнікі Іўеўскага р-на Баранавіцкай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, пісьменнага, несудзімага
    17). Альхімовіча Яна Паўлавіча, 1908 г. н., ур. в Сурамшчына, Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п., несудзімага
    18). Рубаніка Пётара Язэпавіча, 1926 г. н., ур. в. Дубоўкі Мёрскага р-на, Вілейскай вобл. б/п., паляка, м/п., несудзімага
    19). Грыцкевіча Вацлава Мікалаевіча, 1913 г. н., ур. х. Яромічы Лідзкага р-на Баранавіцкай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, жанатага, м/п., несудзімага
    20). Сауч Язэпа Валяр’янавіча, 1908 г. н., ур. г. Перм, б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, жанатага, м/п., несудзімага
    21). Баркоўскага Франца Браніслававіча, 1914 г. н., ур. в. Крайванцы Ашмянскага р-на Вілейской вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п., несудзімага
    22). Захарэвіча Франца Раманавіча, 1906 г. н., ур. в. Сурамшчына, Мёрского р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п., несудзімага
    23). Лімашонак Пётар Язэпавіч, 1924 г. н., ур. в Сурамшчына, Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п.. несудзімага
    24). Юркевіча Браніслава Ігнацьевіча, 1922 г. н., ур. в. Кліманцы Ашмянскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п., несудзімага
    25). Гарбачонак Яна Юльянавіча, 1919 г. н., ур. в. Крычава Мёрского р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, пісьменнага, несудзімага
    26). Баркоўскага Браніслава Браніслававіча, 1920 г. н., ур. в. Крайванцы Ашмянскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, пісьменнага, несудзімага
    27). Сауч Антона Аляксандравіча, 1906 г. н., ур. в. Сурамшчына Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п., несудзімага
    28). Байдашэвіча Франца Антонавіча, 1923 г. н., ур. в. Сурамшчына Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п., несудзімага
    29). Кашкуру Юзафа Стафанавіча, 1915 г. н., ур. в. Чэмеры Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка. селяніна-аднаасобніка, нежанатага, м/п., несудзімага
    30). Руданіка Аляксея Кліменцьевіча, 1910 г. н., ур. в. Крычава Мёрскага р-на Вілейскай вобл., б/п., паляка, селяніна-аднаасобніка, жанатага, м/п., несудзімага
    і выявіў:
   … што падсудны Мароз С. Т. у сакавіку месяцу 1944 года ўвайшоў у Белапольскую банду “АК”, якая мела сваёй задачай вядзеньне ўзброенай барацьбы з партызанскім рухам і Чырвонай Арміяй. Знаходзячыся ў бандзе, падсудны Мароз С. Т. меў бандмянушку “Салавей” і выконваў абавязкі дружыновага (кам. адз.)
    У кастрычніку месяцу 1944 г. падсудны Мароз С. Т. быў пазваны на ваенную службу ў Войска Польскае і прызначаны зам. камандзіра ўзвода ў 27 стар. полк 10-й дывізіі.
    Знаходзячыся на службе ў Войску Польскім падсудны Мароз С. Т. праводзіў раскольніцкую і агітацыйную працу сярод жаўнераў 27 і 29 палкоў аб масавым дэзэрцірстве з войска ў выніку чаго пад яго непасрэдным кіраўніцтве 12 і 13 студзеня 1945 г. каля 50 узброеных капралаў і жаўнераў дэзэрціравала з Войска Польскага, у тым ліку і падсудныя Букей І. І. … Кашкур Ю. С.
    Усе пералічаныя падсудныя і Мароз С. Т. былі разьбітыя на дзьве групы, у складзе якіх у ноч на 20 і 23 студня 1945 г. яны перайшлі лінію дзяржаўнай мяжы і ўварваліся на тэрыторыю СССР з намерам застацца ў лясах да заканчэньня вайны.
    Быўшы выяўленыя 15-м памежным атрадам, гэтыя ўзброеныя групы пачалі бой з апошнім, пад час якога быў забіты адзін памежнік і два параненыя. Падсудны Рубанік А. К., зьяўляючыся дэзэрцірам Войску Польскага ў ноч на 23 студня 1945 г., нелегальна перайшоў лінію дзяржаўнай мяжы і гэтага чысла быў затрыманы памежным атрадам.
    На падставе выкладзенага в/т прагаварыў:
    Мароза Станіслава Тамашавіча да ВМП з канфіскацыяй маёмасьці… Рубаніка А. К. па арт. 120 КК БССР да 3 гадаў пазбаўленьня волі без паражэньня ў правах, астатніх па ст. 80 КК БССР да 10 гадам ППЛ з паразай у правах да 5 гадоў.
    Рэчыўных доказаў па справе: карабінаў узору 1944 г. 10 шт., карабінаў узору 1938 г. 2 шт., аўтамат 1 шт., патронаў 7,62 мм. - 70 шт.
    Частка асуджаных па гэтай справе патрапіла на Колыму, як Рубанік (Дубанік) Пётар Язэпавіч, 1928 г. н., паляк, 14 лістапада 1949 г. быў прыняты ў Індляг; 5 лютага 1952 года яго справа сьпісаная ў архіў.
    Сярод іх знаходзіўся і Мароз Вікенцій Игнатьевич. На радзіме ў яго засталіся: маці - Мароз Адэля Якубаўна,1882 г. н., у в. Крычава; сястра Гайлевіч Юзэфа Ігнацьеўна, 1918 г. н., якая пражывае ў в. Дразды Мёрскага р-на Полацкай вобл., а брат Мароз Эдуард Ігнацьевіч, 1912 г. н., выбыў у 1936 г. у Латвію і пра яго “ні якіх вестак няма”.
    2 кастрычніка 1952 года Мароз У. І. быў вызвалены са зьняволеньня ў Індлягу і паводле “Распараджэньня МДБ СССР № 9/2 1-4172 ад 25 12 1952 г.” адпраўлены ў бестэрміновую ссылку ў п. Вусьць-Нэра, дзе пачаў працаваць цесьляром. 17 09 1955 г. падышла амністыя і 01 12 1955 г. Мароз У. І. быў вызвалены ад ссылкі. Натуральна ён падаў прашэньне на выезд у ПНР.
    З “Апытальнага ліста” відаць, што ён “нарадзіўся ў польскай вёсцы Крычава Мёрскага р-на … поляк, родная мова польская … стрыечныя браты: Мароз Юзаф Аляксандравіч і Мароз Вацлаў Юзэфавіч пражываюць у Польшчы. Адрас не вядомы … Сем’і і сваякоў у СССР не мае”.
    Неўзабаве спэцкамэндатура ва Вусьць-Нэры атрымала рашэньне кіруючых структураў: “Хадайніцтва Мароз У. І. аб рэпатрыяцыі з СССР у ПНР МУС ЯАССР лічыць магчымым задаволіць…”
    /Па матэрыялах асабістага справы Мароз У. І. № 11799, які захоўваецца ў Архіве МУС РС(Я), арх. 1-12771./
    Літаратура:
    Barkouski A.  Z Jakuckich Archiwów // Zesłaniec, № 19, Wrocław, 2004 (2005), s. 91-93.
    Павал Камлюк,
    Койданава.