пятница, 7 ноября 2014 г.

Рыда Мат. Анархісты Хват. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                              АНАРХІСТЫ  ХВАТ
    Бяніцыян [Веньямін] Беркавіч Хват нар. у сям’і мешчаніна мястэчка Гарадзец Кобрынскага вуезду Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, маляр.
    Быў арыштаваны ў м. Мікалаеў Херсонскай губэрні за прыналежнасьць да Мікалаеўскай групы анархістаў-камуністаў. Па разглядзе справы ў Асобай нарадзе пастановай міністра ўнутраных спраў ад 4 сьнежня 1906 г. высланы ў аддаленыя раёны Сыбіры тэрмінам на 5 гадоў і 2 студзеня 1907 г. адпраўлены з Мікалаева ў Якуцкую вобласьць. За ім у ссылку добраахвотна адправілася жонка.
    Дастаўлены ў Якуцк увесну 1907 г. і пакінуты губэрнатарам на жыхарства ў месьце без выдачы казённай дапамогі. Займаўся малярнымі працамі. У сувязі з набліжэньнем заканчэньня тэрміну ссылкі, губэрнатарам у кастрычніку 1911 г. быў пераназначаны на жыхарства ў с. Нахтуйскае Алёкмінскай акругі. Якуцкі паліцмайстар 8 лістапада 1911  г. выдаў яму адкрыты ліст на праезд да м. Алёкмінска, дапамогу за лістапад, прагонныя грошы на сям’ю і адправіў без канвою ў Алёкмінск.
    Пасьля прыбыцьця туды ён быў адпраўлены ў с. Нахтуйскае. Тэрмін ссылкі мінуў 4 сьнежня 1911 г. і, атрымаўшы прагонныя грошы і прахадное пасьведчаньне, 6 сьнежня Хват выехаў з Нахтуйска ў Мікалаеў.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 199, 400-401, 476.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 199, 400-401, 476.
    Рыда Мат,
    Койданава.