пятница, 7 ноября 2014 г.

Тамара Туліловіч. Разбойны Сьцяпан. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                             РАЗБОЙНЫ  СЬЦЯПАН
    Сьцяпан Лявонаў – з панскіх сялянаў Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, праваслаўнага веравызнаньня.
    За удзел ў разбойніцкай хэўры ды крадзеж па рашэньні Генэрал-Аўдытара пакараны шпіцрутэнамі праз 100 чалавек ды сасланы ў катаржную працу на 12 гадоў ў рудніках.
    За ўцёкі ў Чыце быў пакараны бізунамі (50 удараў) с пастаўкай кляйма “С. К” і адпраўлены на 10 лет у Нерчынск.
    19 кастрычніка 1873 г. уселены ў Хатын-Арынскае паселішча Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, 49 год.
    Літаратура:
    НА РС(Я) Ф. 12, Воп. 2, Спр. 1. Арк. 59.
    Тамара Туліловіч,
    Койданава.