понедельник, 3 ноября 2014 г.

Адася Кацавейка. Няўрымсьлівы кацо. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзе /გრიგოლ ორჯონიკიძე/ нарадзіўся 12 (24) кастрычніка 1886 году ў сяле Гарэша Шарапанскага вуезда Кутаіскай губэрні Расійскай імпэрыі, у сям’і каўкаскага безграшовага шляхціца.
    У 1901-1905 гадах вучыўся ў фэльчарскай школе у Тыфлісе. Ад 1903 года прымаў удзел у сацыял-дэмакратычным гуртку, далучыўся да бальшавікоў, дзе быў вядомы пад мянушкай Сярго, вёў прапаганду сярод працоўных Галоўных майстэрань Закаўкаскай чыгункі. У 1905 годзе жыў у Гадаўце і вёў рэвалюцыйную працу, прынамсі быў адным з арганізатараў “Чырвоных сотняў” – узброеных сялянскіх атрадаў, якія былі сфарміраваны пад час рэвалюцыі 1905-1907 гадоў.
     У сьнежні 1905 году Арджанікідзе быў арыштаваны пад час транспарціроўцы зброі, але ў траўні 1906 году быў вызвалены пад заклад і ў жніўні 1906 года іміграваў у Нямеччыну.
    У студні 1907 года Арджанікідзе вёў партыйную працу ў Баку, быў партыйным арганізатарам Балаханскага раёну, чальцом Бакінскага камітэта РСДРП. У лістападзе 1907 года быў арыштаваны і ў лютым 1909 года быў сасланы ў Енісейскую губэрню, з якой у жніўні 1909 году ўцёк і іміграваў у Іран, дзе прыняў удзел у паўстаньні 1905-1911 гадоў азэрбайджанцаў супраць шахскага рэжыму, выконваючы даручэньні Бакінскага камітэта РСДРП.
    Вясной 1911 году вучыўся ў толькі што створанай бальшавікамі на чале з У. І. Ульянавым /Леніным/ партыйнай школе ў Ланжуме /Longjumeau/ пад Парыжам. Удзельнік VI Усерасейскай (Праскай) канфэрэнцыі РСДРП, якая адбылася 5-17 (18-30) студня 1912 года ў сталіцы Каралеўства Чэскага Празе, што ў Аўстра-Венгерскай імпэрыі. Чалец ЦК РСДРП(б) са студня 1912 года да красавіка 1917 года.
    У красавіку 1912 году Арджанікідзе быў арыштаваны ў Пецярбурзе і асуджаны на 3 гады катаргі і пажыцьцёвае пасяленьне ў Сыбіры. З лістапада 1912 года да кастрычніка 1915 года ён атрымоўваўся ў Шлісэльбурскай катаржнай турме, а затым адпраўлены ў Сыбір.
    З Аляксандраўскай цэнтральнай катаржнай турмы, якая ад 1873 года існавала ў сяле Аляксандраўскае, што ў 66 км на Паўночны Захад ад Іркуцка, Арджанікідзе ў 1916 годзе бы высланы ў Якуцкую вобласьць, куды быў дастаўлены ў чэрвені 1916 года і паселены з сяле Пакроўск Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці.
    Працаваў фэльчарам у Пакроўску, дзе і ажаніўся на мясцовай фэльчарцы Зінаідзе Гаўрылаўне Паўлуцкай, дачцэ сьвятара.
    Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года прыехаў у Якуцк дзе, разам з іншымі палітычнымі ссыльнымі ўдзельнічаў ў скідваньні мясцовых органаў царскай ўлады. Прымаў удзел у працы Якуцкага камітэта РСДРП, стварэньні Саюзаў хамначытаў /чорнарабочых/ [народная якуцкая этымалёгія выводзіць слова хамнычыт са слова гаўначыст], грузчыкаў, цесьляў і іншых. Быў чальцом першага выканкама Савета працоўных і салдацкіх дэпутатаў у Якуцку. У канцы траўня 1917 гада, як толькі адкрылася навігацыя на рацэ Лене, выехаў з Якуцка з першай партыяй сасланых, якія вярталіся да хаты.
    Летам 1917 года прыбыў у Петраград, дзе быў абраны чальцом Петраградзкага камітэту бальшавікоў. Удзельнічаў у арганізацыі Кастрычніцкага перавароту, сагітаваў некалькі вайсковых частак, якія дзейнічалі на боку Керанскага. У сьнежні быў прызначаны надзвычайным камісарам Украіны. Адзін з галоўных арганізатараў “барацьбы за хлеб” у 1918 годзе, барацьбы за савецкую ўладу на Украіне і Доне. Адзін з арганізатараў трох савецкіх рэспублікДанской /23 сакавіка 1918 года/, Кубана-Чарнаморскай/ і Паўночна-Каўкаскай /7 ліпеня 1918 года/ (Кацярынадар), што аб’ядноўвала Кубана-Чарнаморскую, Церскую ды Стаўропальскую Савецкія рэспублікі. Пры эвакуацыі ўрада Данской рэспублікі з Растова ў Царыцын ў траўні 1918 года Г. К. Арджанікідзе ўдзельнічаў ва ўратаваньні дзеля Савецкага ўрада эшалёнаў з каштоўнасьцямі Украінскай ды Данской рэспублік. У 1918 годзе зблізіўся са Сталінам пад час абароны Царыцына. Вёў перамовы аб устанаўленьні дэмаркацыйнай лініі з нямецкімі войскамі.
    У жніўні 1922 году была па рашэньню ЦКРКП(б) была створана адмысловая камісія дзеля выпрацоўкі прапановы па аб’яднаньню ў адзіную дзяржаву незалежных савецкіх рэспублік: РСФСР, УССР, ЗСФСР, БССР. У працы камісіі прымалі ўдзел: І. В. Сталін (старшыня, нарком нацыянальнасьцей), Г. І. Пятроўскі, А. Ф. Мяснікян, С. М. Кіраў, Р. К. Арджанікідзе, В. М. Молатаў, А. Г. Чарвякоў ды інш. Плян аўтанамізацыі, прапанаваны Сталінам і прыняты камісіяй, прадугледжваў утварэньне РСФСР дзяржавай у склад якой на правах аўтаномных рэспублік УССР, ЗСФСР ды БССР. Згодна з гэтым вышэйшымі ворганамі ўлады рабіліся УЦВК, СНК ды СТА РСФСР. На пасяджэньнях 23 ды 24 верасьня 1922 года камісія адобрыла тэзісы Сталіна аб аўтанамізацыі. Супраць гэтага выказаўся У. Ленін, які на той час быў хворы але выказаў сваю ідэю лістом да дэлегатаў ХІІ з’езда РКП(б) аб стварэньні саюзнай дзяржавы. У выніку гэтага на 1-м Усесаюзным з’ездзе саветаў 30 сьнежня 1922 года быў утвораны СССР
    У 1926 годзе Сталін дабіўся прызначэньня Арджанікідзе старшынёй Цэнтральнай кантрольнай камісіі, Сярго актыўна ўдзельнічаў у падаўленьні “левай апазыцыі” Канфлікты з былымі таварышамі па партыі былі для эмацыянальнага Сярго сапраўднай асабістай трагедыяй, ён неаднаразова прадпрыймаў спробы прымірэньня фракцыяў, але ў канчатковым выніку падтрымліваў Сталіна.
    З 1930 года Арджанікідзе - сябар Палітбюро. У 1931 годзе сталіца Паўночна-Асецінскай Аўтаномнай Вобласьці горад Уладзікаўказ быў перайменаваны ў горад Арджанікідзе /з 1944 па 1954 гады горад Дзаўджыкаў, з 1954 па 1990 гады ізноў Арджанікідзе, з 1990 года горад Уладзікаўказ – сталіца Рэспублікі Аланія у складзе Расійскай фэдэрацыі./
    У 1932 годзе Арджанікідзе узначаліў Наркамат цяжкой прамысловасьці, быў арганізатарам будоўляў пяцігодкі. Магутны нарком сумеў прыцягнуць на працу кваліфікаваных спэцыялістаў, у тым ліку былых апазыцыянэраў. Пад іх уплывам ён стаў больш крытычней ставіцца і да палітыка Сталіна, якога па-ранейшаму лічыў сваім бліжэйшым сябрам. Але паступова дачыненьні між імі пачалі абвастрацца.
    У 1930 годзе пачалося будаўніцтва ў горадзе Марыупаль /з 1948 па 1989 гады горад Жданаў/ Данецкай вобласьці УССР буйнага заводу “Азоўсталь” імя С. Арджанікідзе. Домна № 1 была задутая ў жніўні 1933 года.
    Ад 1936 года горад Янгібазар Цэнтральным Таджыкістане пачаў насіць імя Арджанікідзебад або коратка Арджабад /з 1992 года Кафарніхон, з 2002 года Вахдат/.
    У студні 1937 года па абвінавачваньню ў змове і шкодніцтве быў расстраляны 1-шы намесьнік Арджанікідзе Г. Л. Пятакоў. Сталін абвінаваціў Арджанікідзе ў тым, што ён праглядзеў змову ў сваім ведамстве, а сам Арджанікідзе цішком пачаў праверку абвінавачваньняў у “шкодніцтве” сваіх супрацоўнікаў.
    У 1937 годзе, напярэдадні лютаўска-сакавіцкага пленума ЦК у выніку спрэчкі паміж Арджанікідзе і Сталінам адбыўся разрыў. 18 лютага 1937 года Арджанікідзе застрэліўся (па іншай вэрсіі ягоная сьмерць інсцэніравана па заданьню Сталіна) Афіцыйна было абвешчана, што ён памёр ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на Краснай плошчы ў Маскве.
    Імем Арджанікідзе былі названыя шматлікія населеныя пункты ў СССР, навучальныя ўстановы, прадпрыемствы, калгасы ды шмат іншага.


                                            Плошча Арджанікідзе  ў Якуцку

                                   Помнік Сярго ў Менску на рагу вуліц Кульман і Коласа
    Раней помнік быў двайным: Сярго размаўляў са Сталінам, і менавіта яго па-сяброўску зьбіраўся паляпаць па плячы. Але праз пэўны час Сталіна прыбралі, таму Сярго і выглядае вар'ятам, што размаўляе сам з сабою.
    Літаратура:
    50-годдзе Грыгорыя Канстанцінавіча Орджанікідзе. // Літаратура і Мастацтва. № 61. Менск. 1936.
    Хацкевіч А.  На Заходнім фронце. // Літаратура і Мастацтва. № 61. Менск. 1936. С. 2.
    50-летие Серго Орджоникидзе (Из краткой биографии). // Рабочий. 1936. № 244. С. 1.
    Садовский Е.  Член РВС 16-й. // Рабочий. 1936. № 244. С. 2.
    С. Орджоникидзе – В. И. Ленину. В. И. Ленин – С. Орджоникидзе. [У 1919 годзе] // Рабочий. 1936. № 244. С. 2.
    Балтин А.  Серго. // Рабочий. 1936. № 244. С. 3; // Рабочий. 1936. № 244. С. 3.
    Серго Орджанікідзе. // Звязда. № 248. Менск. 1936. С. 1-2.
    Хацкевіч А.  На Заходнім фронце. // Звязда. № 248. Менск. 1936. С. 3.
    Таварышу Г. К. Орджанікідзе. // Полымя рэвалюцыі. № 10. Менск. 1936. С. 5. /Прывітаньне ЦК ВКП(б), ЦК КП(б), СНК БССР, ад Совецкіх пісьменнікаў БССР да 50-годдзя/.
    Дарагі т. Серго! // Полымя рэвалюцыі. № 10. Менск. 1936. С. 4.
    Беларускія совецкія пісьменнікі – тав. С. Орджанікідзе. // Полымя рэвалюцыі. № 10. Менск. 1936. С. 5.
    Зюзькоў А.  Серго Орджанікідзе і яго дзейнасць у Беларусі. // Бальшавік Беларусі. № 3. 1937. С. 76-86.
    Ад ЦК КП(б)Б. Памяці таварыша Орджанікідзе. // Бальшавік Беларусі. № 2. 1937. С. 2-3.
    Ад ЦК КП(б)Б. Памяці таварыша Орджанікідзе. // Рабочы і калгасьнік Беларусі. № 4. 1937. С. 2-3.
    Памяці таварыша Орджанікідзе. // Звязда. № 41, 42-44. 1937.
    Памяці Серго Орджанікідзе. // Літаратура і Мастацтва. № 10-11. 1937.
    Ад ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б) Б, ад схода совецкіх пісьменнікаў БССР. // Полымя рэвалюцыі. № 2. 1937. С. 3-6.
    Памяці тав. Орджанікідзе. // Чырвоная змена. № 41-42. 1937.
    Ад ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б) Б. // Соц. буд. № 1. 1937. С. 3, 6.
    Памяці тав. Орджанікідзе. // Соц. буд. № 4-5. 1937.
    Гераічнае жыццё. (З біяграфіі т. Орджанікідзе). // Іскры Ільіча. № 3. 1937. С. 1-3.
    Хацкевіч А.  У баявой разведцы. (Успаміны былога старшыні Барысаўскага рэўкама). // Чырвоная змена. № 42. 1937. С. 3.
    Памяти тов. Орджоникидзе. // Рабочий. 1937. № 42-44.
    Волович Д.  Лучший друг и организатор побед Красной армии. // Рабочий. 1937. № 45. С. 3.
    Хадкевіч Т.  Серго пад Барысавам. // Звязда. 11 ліпеня 1940. С. 3.
    Кириллов В. С. Свердлов А. Я.   Г. К. Орджоникидзе (Серго). Биография. Москва. 1962.
    Дубинский-Мухадзе И. М.  Орджоникидзе. /2 выд./ Москва. 1967.
    Орджоникидзе 3. Г. Путь большевика. /2 выд./ Москва. 1967.
    Посланцы партии. Сборник воспоминаний. Москва. 1967.
    Серго Орджоникидзе в якутской ссылке. Воспоминания современников. Якутск. 1976.
    Большевики в якутской ссылке. Якутск. 1988. С. 86-90.
    Орджоникидзе Григорий Константинович. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 368-369.
    Адася Кацавейка,
    Койданава