пятница, 7 ноября 2014 г.

Хася Пінай. Шавец Хінай. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                                  ШАВЕЦ  ХІНАЙ
    Шмерка Шмуйлавіч Хінай [Хиной] нар. у 1882 г. у сям’і мешчаніна мястэчка Журавічі Быхаўскага вуезду Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Скончыў прыхадзкую школу і працаваў шаўцом ў м. Гомель. Арыштаваны за ўдзел ў нелегальным сходзе ў Гомелі ў ноч на 2 сьнежня 1901 г. і, пры разглядзе справы ў Асобай нарадзе пастановай міністра ўнутраных спраў ад 23 сьнежня 1902 г. накіраваны ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам прызначаны ў Іркуцкую губэрню і 1 ліпеня 1903 г. паселены у с. Мартынаўскае Кірэнскага вуезда Іркуцкай губэрні. Генэрал-губэрнатарам 6 красавіка 1904 г. быў пераназначаны ў Якуцкую вобласьць.
    Прыбыў ў Алёкмінск 28 ліпеня 1904 г. і распараджэньнем якуцкага губэрнатара пакінуты на жыхарства ў гэтым месьце. Жыў на казённы кошт.
    На падставе маніфэста 11 жніўня 1904 г. вызвалены ад ссылкі і, па атрыманьні прахаднога пасьведчаньня, выехаў з Алёкмінска 25 кастрычніка 1904 г. на жыхарства ў м. Гомель.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 195, 337-338, 476.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996.
    Хася Пінай,
    Койданава.